Юр’еўскі павет (да 1893 года — Дэрпцкі павет) — адміністрацыйная адзінка Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі, затым Эстоніі, якая існавала ў 1745—1940 гадах. Павятовы горад — Юр’еў (Дэрпт).

Гісторыя Дэрпцкі павет створаны ў 1745 годзе ў складзе Рыжскай губерні. У 1796 годзе пасля пераўтварэння Рыжскага намесніцтва Дэрпцкі павет увайшоў у склад Ліфляндскай губерні. Дэрпцкі павет быў перайменаваны ў Юр’еўскі Указам імператара Аляксандра III ад 14 студзеня 1893 года.

Пасля таго, як ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі і на паставе палажэння Часовага ўрада Расіі ад 30 сакавіка 1917 года «Аб аўтаноміі Эстляндыі» Ліфляндская губерня была падзелена, Юр’еўскі павет разам з іншымі паветамі паўночнай Ліфляндыі з пераважна эстонскім насельніцтвам увайшоў у склад Эстляндскай губерні.

У 1918—1940 гады павет з’яўляўся часткай тэрыторыі незалежнай Эстонскай Рэспублікі і насіў эстонскую назву Тартускі павет ().

Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 190 317 чалавек, у тым ліку ў Юр’еве — 42 308 жыхароў.

Нацыянальны склад Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 годаПершы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. Размеркаванне насельніцтва па роднай мове. Фелінскі павет: эстонцы — 165 101 чал. (86,8 %), рускія — 13 726 чал. (7,2 %), немцы — 8 358 чал. (4,4 %),

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 68 валасцей.

Гл. таксама Гісторыя Эстоніі Тартумаа

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Ліфляндскай губерні Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Эстоніі