Алена Васілеўна Дземідовіч (нар. ) — беларускі гісторык. Спецыяліст па знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у першай трэці XVII стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт.

Біяграфія Скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру і аспірантуру. Абараніла ў 2012 годзе кандыдацкую дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.».

Працуе ў БДУ: выкладчыца кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін. Стажыравалася ў Польшчы.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін Новага часу, палітычная і сацыяльная гісторыя краін Усходняй і Паўночнай Еўропы ў XVI—XVII стагоддзях.

Бібліяграфія Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Мінск, 2021.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага