Калумбускі дзяржаўны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Калумбус, штат Джорджыя.

Гісторыя Універсітэт спачатку называўся Калумбускім каледжам, калі ён быў адкрыты як малодшы каледж на панчошнай фабрыцы ў 1958 годзе. У каледжы працавалі 15 выкладчыкаў і супрацоўнікаў, і амаль 300 студэнтаў наведвалі яго курсы ў першы год.

У 1963 годзе каледж пераехаў у цэнтр горада, пабудаваўшы кампус з сучаснай архітэктурай на месцы, дзе раней была малочна-таварная ферма. Установа атрымала чатырохгадовы статус у 1965 годзе з адкрыццём праграм падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў. У 1970 годзе адбыўся першы чатырохгадовы выпуск.

У 1996 годзе ўстанова была перайменавана ў Калумбускі дзяржаўны ўніверсітэт у рамках праграмы рэструктурызацыі чатырохгадовых навучальных устаноў у сістэме ўніверсітэтаў штата.

Цяпер установа прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры па больш чым 90 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Джорджыя

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Джорджыі Катэгорыя:Калумбус (Джорджыя)