Дзяржаўны ўніверсітэт Джорджыі () — вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Атланта, штат Джорджыя.

Заснаваны ў 1913 годзе, гэта адзін з чатырох даследчых універсітэтаў штата. Гэта таксама найбуйнейшая ВНУ штата па колькасці абітурыентаў, уваходзіць у топ-10 у ЗША па колькасці студэнтаў з разнастайным складам.

Універсітэт з’яўляецца самай шматпрофільнай дзяржаўнай ВНУ ў штаце, якая прапануе больш за 250 адукацыйных праграм па больш чым 100 абласцях навучання ў 10 акадэмічных каледжах і школах.

У ВНУ ёсць дзве бібліятэкі, якія разам утрымліваюць больш за 13 мільёнаў выданняў і служаць федэральнымі дэпазітарыямі дакументаў.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Джорджыя

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Джорджыі Катэгорыя:Атланта