Юрый Леанідавіч Казакоў (нар. , г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях канфесійнай гісторыі Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1982).

Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1950 года ў г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці.

Скончыў у 1972 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1975 годзе — аспірантуру БДУ.

З 1975 года працуе на гістарычным факультэце БДУ: выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі; загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў; намеснік дэкана гістарычнага факультэта; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў.

Узнагароды Выдатнік адукацыі (2000).

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: рэлігійныя працэсы і іх уплыў на стан беларускага грамадства ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў, грамадская думка і культура XVI—XVIII стагоддзяў, шляхта Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях, гісторыя Беларусі другой паловы XX стагоддзя.

Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Мястэчкі ва ўладаннях каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII—XVIII ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё. Мінск, 2021. Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018. Становление и развитие белорусской государственности. Минск, 2011. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: дапаможнік. Мінск, 2008. Імёны ў гісторыі. Мінск, 1993.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага