Яльцоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе. 15 студзеня 1944 года 6 сельсаветаў Яльцоўскага раёна былі перададзены ў новы Ямінскі раён. 1 лютага 1963 года скасаваны. 30 снежня 1966 года адноўлены.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Яльцоўка, размешчанае за 313 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны ва ўсходняй частцы края на мяжы з Кемераўскай вобласцю ў перадгор’ях Салаірскага кража. Рэльеф — перадгорны. Разведаны мармур, вапняк, цагляна-даховачная гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 °C, ліпеня +18,4 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 496 мм.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чумыш, Яльцоўка, Махоўка, Баброўка, Шалап, Неня. Глебы — чарназёмы, шэрыя лясныя. Растуць хвоя, бяроза, піхта, чаромха, акацыя, каліна. Насяляюць мядзведзь, лось, заяц, ліса, воўк, вавёрка, бабёр, андатра.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края