Ма́ныч-Гудзіла (Вялікі Маныч, Гудзіла) — буйное салёнае возера на поўдні Расіі ў Калмыкіі, Стаўрапольскім краі і Растоўскай вобласці, размешчанае ў цэнтры Кума-Маныцкай упадзіны. Пасля пабудовы ў 1930-я гады шэрагу гідразбудаванняў стала часткай Пралетарскага вадасховішча на рацэ Маныч. Плошча возера зменлівая, у сярэднім складае 344 км². Даўжыня — больш за 100 км, шырыня — да 10 км і больш, глыбіня — да 3,5—4 м, вада горка-салёная. Ваганні ўзроўню і салёнасці вады, якія маюць антрапагенна-натуральны характар.
Катэгорыя:Азёры Расіі Катэгорыя:Салёныя азёры Катэгорыя:Геаграфія Калмыкіі Катэгорыя:Геаграфія Стаўрапольскага края Катэгорыя:Геаграфія Растоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона