Шыпуноўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Шыпунова, размешчанае за 165 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Рэльеф раўнінны. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,1 °C, ліпеня +19,7 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 435 мм.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чарыш, Алей, шмат азёр, самае буйное — Зяркальнае. Глебы — чарназёмы, пясчаныя, саланчакі. Растуць хвоя, таполя, бяроза, каліна, шыпшына, вярба, глог. Фаўна — лось, казуля, ліса, барсук, тхор, заяц, воўк; з птушак — гусь, качка, шэрая чапля, бугай, чайка, курапатка, глушэц; з рыб — карась, шчупак, акунь, мянтуз, язь, лешч, чабак, лін, таймень, нельма, харыус.

Плошча раёна — 4256 км².

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края