«Шлях карабля» — беларускі мастацкі фільм (іншая назва — «ЭПРАН»). Выйшаў на экран 20 кастрычніка 1935 года.

Сюжэт З-за залішняй самаўпэўненасці Меркулава, наскочыўшы ў густым тумане на мель ля берагоў Новай Зямлі ў Арктыцы, церпіць крушэнне савецкі параход «Альбанаў». Пасажыры і каманда ратуюцца на шлюпках і высаджваюцца на пустэльным беразе. Паўднёвы горад. Начальнік атрада (экспедыцыі падводных работ асаблівага прызначэння) Пятроў атрымлівае загад тэрмінова вылецець у Мурманск для выратавання «Альбанова». Зайшоўшы дадому за рэчамі, ён застае жонку са сваім памочнікам Зарэцкім. Самалёт з эпранаўцамі прылятае ў раён крушэння. Пачынаецца падрыхтоўка да ўздыму «Альбанава». Незадаволены ходам работ, Пятроў папярэджвае Зарэцкага, што яго паблажлівасць да выпівак -інструктара Галаўні (настаўніка Зарэцкага) не павінна перашкаджаць справе. Але Галаўня зноў з’яўляецца «пад газам», і яму абвяшчаюць строгую вымову. Зарэцкаму даручаюць апекаваць Галаўню.

Адна з пасажырак патанулага парахода, журналістка Вара, заўважае, як Пятроў перажывае з-за жонкі, і спачувае яму. З Вялікай зямлі прыспешваюць з уздымам «Альбанова». Пачынаецца запампоўванне паветра ў . Але да месца аварыі набліжаецца айсберг. Пятроў вырашае падарваць яго. Але гэта не дае выніку. Па радзе Галаўні пантоны апускаюць на грунт. Аперацыю выконвае Зарэцкі. Адбывацца здарэнне.

Пятроў спускаецца пад ваду і ратуе Зарэцкага, але яго самога кранае айсберг. Ў баракамеры Зарэцкі спрабуе высветліць з ім адносіны, на што Пятроў кажа: «Што высвятляць? Давайце працаваць». Ён кіруе эпранаўцамі з баракамеры, а затым з каюты (у яго траўма і высокая тэмпература) праз Галаўню.

Графік работ зрываецца з-за буры. Пятроў загадвае спусціцца пад ваду Галаўне, як самому дасведчанаму. Штормам зрывае з якара баржу ЭПРАН. Галаўня ў крытычным становішчы. Пятроў на катэры ратуе яго. «Альбанаў» узняты са дна. Зноў паўднёвы горад. Зарэцкі спяшаецца да былой жонкі Пятрова, але застае яе з іншым мужчынам. Галаўня цяпер ужывае толькі . Наладжваюцца адносіны паміж Пятровым і Варай.

У ролях

Тэхнічныя дадзеныя

Чорна-белы, гукавы 8 частак.

Саўндтрэк Музыка і песні да фільма напісаны Ісаакам Дунаеўскім. Вершы да адной з песень напісаны , рэпрэсаваным у 1937 годзе. Таму пазней тэкст песні быў заменены на іншы, аўтарства (1903—1971), вядомага таксама як аўтар тэксту песні «». Другая песня фільма — «Марш вадалазаў», на словы Вісарыёна Саянава — стала неафіцыйным гімнам савецкіх вадалазаў.

Месцы здымкі Фільм часткова здымаўся на Новай Зямлі, ў Рускай Гавані. Для здымак спаўзання айсберга ў моры была падарваная частка ледніка, аднак гэтыя кадры, атрыманыя з вялікай працай, у фільм не ўвайшлі з-за браку плёнкі. У палярных морах здымачная група працавала на параходзе «Сарока». Астатняя частка фільма здымалася ў павільёне на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь», размешчанай у той час у Ленінградзе, і ў Крыме. «Шлях карабля» стаў першым савецкім мастацкім фільмам аб працы вадалазаў, і адным з першых, дзе былі ўжытыя камбінаваныя здымкі, якія знаходзіліся тады ў савецкім кіно на стадыі эксперыменту. У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе былі выкарыстаныя падводныя здымкі (выкананыя ў ).

Спасылкі

Дмитрий ЕРМОЛАЕВ. «ПУТЬ КОРАБЛЯ» / «Мурманский вестник» от 22.05.2010 Фільм перайшоў у грамадзкі набытак, цалкам выкладзены ў сетку.

Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Юрыя Тарыча Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы на рускай мове