Сыма Ю (, 320 — 12 верасня 372) — 12-ы імператар дынастыі Цзінь і 8-ы ўладар эпохі Усходняя Цзінь (372 год).

Біяграфія Паходзіў з імператарскага роду Сыма. Быў сынам імператара Сыма Жуя. У 322 годзе стаў князем Ланье. У 326 годзе імператар Сыма Янь даў яму тытул князя Куайцзі. У 344 годзе, пры кіраванні імператара Сыма Даня, атрымаў пасаду другога канцлера імперыі. З 347 года пачаў барацьбу супраць уплывовага губернатара Хуань Вэня. Сыма Ю рабіў усё для паслаблення ўплыву апошняга, але дарэмна. Яго сілы ў 347—352 гадах пацярпелі паражэнне ў вайне супраць царства Позняя Чжаа, у выніку чаго пазіцыі Сыма Ю пры двары аслабелі.

Зрэшты, ужо ў 353 годзе Сыма Ю стаў адзіным канцлерам. На гэтай пасадзе ён таемна змагаўся супраць Хуань Вэня. У 358 годзе, калі імператар дасягнуў паўналецця, Сыма Ю сышоў у адстаўку. Аднак ужо ў 361 годзе імператар памёр, а новы ўладар Сыма Пі зноў прызначыў Сыма Ю канцлерам. У 363 годзе некаторы час выконваў абавязкі рэгента. У той перыяд Сыма Ю падзяляў уплыў у дзяржаве з военачальнікам Хуань Вэнем.

У 365 годзе, пасля смерці Сыма Пі і прыходу да ўлады Сыма І, Сыма Ю захаваў сваю пасаду. Аднак ужо ў 372 годзе Хуань Вэнь зрынуў імператара, адправіўшы таго ў ссылку, а новым уладаром прымусіў стаць Сыма Ю. Апошні ўзяў імя Цзяньвэн-Дзі.

Валадаранне Кіраванне яго было непрацяглым. Увесь час працягвалася супрацьстаянне з Хуань Вэнем, які фактычна кіраваў краінай. Пад ціскам апошняга імператар звальняў і прызначаў міністраў. Зрэшты, ужо 12 верасня у тым жа годзе імператар Цзяньвэнь-дзі памёр.

Літаратура

Wan Yingnan, 1994, Monolog über die Geschichte der Wei, Jin, Südlichen und Nördlichen Dynastien, Kapitel 10, Östliche Jin nach dem Schlacht am Feishui, S. 235.