Чжаа Мэнцзянь (趙孟堅, 1199 —1295) — кітайскі мастак, дзяржаўны служачы часоў перыяду Паўднёвая Сун.

Біяграфія Паходзіў з імператарскай сям’і Чжаа, якая кіравала Кітаем пад імем дынастыя Сун. Нарадзіўся ў г. Хаян (сучасная правінцыя Чжэцзян). У 1226 годзе здаў імператарскі экзамен і атрымаў вышэйшую навуковую ступень. Першапачаткова служыў у адміністрацыі Хучжоў. Пасля быў прызначаны суддзёй вобласці Яньчжоў, якая ахоплівала сённяшнія тэрыторыі раёнаў Цзяньдэ, Чуньань і Тунлу правінцыі Чжэцзян. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль да канца жыцця. Памёр у 1295 годзе.

Творчасць Ён быў спецыялістам у маляванні нарцысаў, сліў, архідэй, бамбука і скал, але нарцысы ўдаваліся яму лепш за ўсё. Яго адносяць да групы так званых «Трох сяброў зімы» — мастакоў і паэтаў, якія апявалі або малявалі мастацкую кампазіцыю слівы, бамбука і хвоі ў зімовы перыяд. Усе карціны-скруткі напісаны манахромнай тэхнікай з выкарыстаннем чорнай фарбы. Адным з найбольш вядомых твораў Чжаа Мэнцзяня з’яўляецца скрутак «Нарцысы», які захоўваецца ў Цяньцзінскім музеі.

Крыніцы

Спасылкі http://www.npm.gov.tw/exh91/3friends/english/infor.htm

Катэгорыя:Мастакі Кітая Катэгорыя:Мастакі XIII стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чжэцзяне