Паліна (Пелагея) Анціпаўна Стрэ́петава (; — ) — руская тэатральная актрыса. Жонка акцёра М. І. Пісарава.
Біяграфія Нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе. Імёны бацькоў і дакладная дата нараджэння Паліны Стрэпетавай невядомыя, бо яе дзіцем знайшлі на ганку дома ніжагародскага тэатральнага цырульніка А. СтрэпетаваСтрепетова Пелагея Антипьевна // Государственный мемориальный и природный музей-заповедник А. Н. Островского «Щелыково»Стрепетова Полина (Пелагея) Антипьевна // Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр). Прыёмная маці была актрысай. Тэатральную адукацыю Паліна Стрэпетава не атрымала, і з сямі гадоў выходзіла на сцэну Ніжагародскага тэатра ў дзіцячых ролях. Дэбютавала ў 1865 годзе ў Рыбінску. У 1865—1875 гадах працавала ў тэатрах у Яраслаўлі, Сімбірску, Мураме, Саратаве, Самары, Казані і іншых гарадах. Выконвала ролі ў камедыях, вадэвілях, драмах і аперэтах. З 1873 года была актрысай Агульнадаступнага тэатра ў Маскве. У 1181—1890 і 1899—1900 гадах — актрыса Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. У 1895—1896 гадах працавала ў тэатры А. С. Суворына.
Апошнія гады жыцця П. А. Стрэпетава правяла ў Санкт-Пецярбургу. Памерла 4 кастрычніка 1903 года і была пахавана на Нікольскіх могілках. У 1936 годзе прах быў перанесены ў Некропаль майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Творчасць П. А. Стрэпетава валодала выдатным трагедыйным дараваннем і тэмпераментам. Сярод выкананых роляў: Лізавета («Горкая доля» А. Пісемскага), Кацярына, Мар’яна Андрэеўна, Кручыніна («Навальніца», «Бедная нявеста», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), Сара («Іванаў» А. Чэхава), Наташа («Русалка» А. С. Пушкіна), Гертруда («Апошні кумір» А. Дадэ), Сцепаніда («Каля грошай» В. Крылова паводле А. Пацехіна), Матрона («Улада цьмы» Л. М. Талстога), Валуноа («Закат» А. І. Южына-Сумбатава) і інш.
Літаратура
Стрепетова Полина (Пелагея) Антипьевна // Энциклопедия Саратовского края: В очерках, событиях, именах / Редкол.: Аврус А. И. и др. — Саратов: Приволж. кн. изд-во, 2002. — С. 555. — 687 с., л. ил., цв. ил.,карт: ил., цв. ил., карт.; 30 см. — ISBN 5-7633-0912-X. Гаевская М. Ю. Пелагея Стрепетова: роковой талант / М. Ю. Гаевская. — М.: АСТ-Пресс: АСТ-Пресс Книга, 2005 (Киров: ОАО Дом печати — Вятка). — 313, с., л. ил., портр.; 21 см. — (Знак судьбы). — ISBN 5-462-00313-7 (в пер.) Современная энциклопедия / Авт.-сост. Гусев Игорь Евгеньевич. — Мн.: Харвест, 1999. — 349, с. : табл.; 21 см. — ISBN 985-433-693-X.
Спасылкі Стрепетова П. А. // Саратовская областная универсальная научная библиотека Пелагея Антильевна Стрепетова // Культура Оренбуржья Неистовая Пелагея. За что актрису Стрепетову называли «чудом» и «самородком»? // Санкт-Петербургские ведомости № 196 (6549) от 18.10.2019 Стрепетова Пелагея Антипьевна // Государственный мемориальный и природный музей-заповедник А. Н. Островского «Щелыково» Стрепетова Полина (Пелагея) Антипьевна // Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр)
Катэгорыя:Актрысы XIX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Расійскай імперыі