Салтонскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Плошча — 3020 км². Утвораны ў 1924 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Салтон, размешчанае за 260 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны на ўсходзе края. Рэльеф уваліста-ўзгорыстае плато Салаірскага кражу. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,2 °C, ліпеня +18,6 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 580 мм.

Глебы — чарназёмы ападзоленныя і вышчалачаныя, шэрыя лясныя. Разведаны запасы каменнага вугалю. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бія, Няня, Салтонка, Соза. Растуць сібірскі кедр, звычайная хвоя, бяроза, елка; багатае разнатраўе, у тым ліку сустракаюцца папараць-арляк, чарэмшына, святаяннік, мацярдушка, баркун, рамонак. Фаўна — вавёрка, бабёр, рысь, лось, выдра, норка, андатра, мядзведзь, воўк.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края