Адам Улодак (; , — , ) — польскі паэт, рэдактар, перакладчык.
Біяграфія Добраахвотнікам браў удзел у Вераснёўскай кампаніі 1939 года. У часе нямецкай акупацыі дзейнічаў у культурным падполлі, быў рэдактарам «Biblioteki Poetyckiej» (1943—1945). Пасля вайны працаваў рэдактарам у кракаўскай прэсе, між іншага ў «Dzienniku Polskim» і «Dzienniku Literackim» (1953—1954).
У красавіку 1948 ажаніўся з Віславай Шымборскай; жылі ў Доме літаратараў на вул. Крупнічай, 22. Шлюб скончыўся разводам у 1954. Пад яго ўплывам Віслава Шымборска прыняла камуністычны светапогляд, у 1950 годзе разам далучыліся да ПАРПAnna Bikont, Joanna Szczęsna, Gazeta Wyborcza 4 lutego 2012. У 1957 годзе, аднак, Улодак выйшаў з партыі (Шымборска — у 1966).
Памёр у Кракаве, пахаваны на Ракавіцкіх могілках (квартал M, шэраг 2).
Творчасць Адам Улодак выдаў 10 зборнікаў вершаў і іншых твораў: Wiązanka jaskrów (канспірацыйнае выданне, 1944), Arkusz poetycki (канспірацыйнае выданне, 1944), Najcichszy sztandar (канспірацыйнае ананімнае выданне 1944, кніжнак 1945), Mruczek w butach (1948, ілюстрацыі Віславы Шымборскай), Z trzynastu lat: 1939—1952 (1953), Uważnie mijam (1963), Wiersze wybrane (1973)., Prezent. Wiersze dawne i nowe (1989, пасмяротнае выданне), Nasz łup wojenny (1970, успаміны, пасмяротнае выданне).
Пераклаў творы Яна Піларжа, Власты Дворжачкавай, Францішка Галаса, Канстанціна Бібля, Яраслава Сайферта, вершы расійскага паэта Уладзіміра Маякоўскага, нямецкага Райнера Марыі Рыльке і англійскага Оскара Уайлда.
Вершы Адама Улодка перакладзеныя на балгарскую, чэшскую, нямецкую, рускую мовы.
Памяць У 2012 годзе згодна з тэстаментам Віславы Шымборскай была заснавана прэмія імя Адама Влодка, якая ўручаецца маладым літаратарам. Першае ўганараванне мела адбыцца ў 2013 годзе, аднак пасля абнародавання інфармацыі пра супрацоўніцтва Адама Влодка з Управай бяспекі ў 1950-я польскі Інстытут кнігі адмовіўся ўдзельнічаць у вызначэнні пераможцаў, пасля чаго Фонд імя Віславы Шымборскай паведаміла, што ў гэтым года ўручэнне прэміі не будзе ладзіцца.
Спасылкі
Вінцэнты Фабер. «Сардэчнае слова пра паэта»
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:рэдактары Польшчы Катэгорыя:перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы