Раманаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Раманава, размешчанае за 220 км ад Барнаула.

Геаграфія Раён размешчаны на захадзе края, ва ўсходняй частцы Кулундзінскай раўніны. На поўначы мяжуе з Зав’ялаўскім, на ўсходзе з Мамантаўскім, на поўдні з Ваўчыхінскім і Навічыхінскім, на захадзе з Родзінскім раёнамі.

Плошча — 2082 км².

Рэльеф раўнінны. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,2 °C, ліпеня +19 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 340 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Молакава, Горкае. Глебы — паўднёвыя чарназёмы, сустракаюцца саланцы, саланчакі. Шмат бярозавых калкоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края