Анці Петэры Орпа (; нар. , Кёюліё, Фінляндыя) — фінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Старшыня партыі Нацыянальная кааліцыя з чэрвеня 2016 года. Прэм’ер-міністр Фінляндыі з 20 чэрвеня 2023 года, спікер Эдускунты з 12 красавіка па 20 чэрвеня 2023 года, дэпутат Эдускунты ад выбарчай акругі Варсінайс-Суомі з 2007 года. У мінулым — міністр фінансаў (2016—2019), міністр унутраных спраў (2015—2016), міністр сельскай і лясной гаспадаркі (2014—2015).
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Дэпутаты Эдускунты Катэгорыя:Міністры Фінляндыі