Углоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальная ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Углоўскае.

Геаграфія Раён у паўднёва-заходняй частцы края на мяжы з Казахстанам (Усходне-Казахстанская вобласць). Рэльеф раўнінны. Разведаны запасы сапрапелю. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,5 °C, ліпеня 19,4 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 220 мм.

Плошча — 4844 км².

На тэрыторыі раёна размешчана 19 азёр, у паўднёвай частцы праходзіць істужачны бор. Глебы супясчаныя, каштанавыя. Растуць хвоя, бяроза, вярба, шыпшыннік, каліна, глог. Фаўна — казуля, ліса, заяц, лось, тхор, воўк; з птушак — гусь, качка, шэры журавель, чапля шэрая, бугай, чайкі, глушэц, цецярук, курапатка; з рыб — карась, карп, лін.

У стэпавай зоне створаны Дзяржаўны комплексны прыродны заказнік рэгіянальнага значэння «Возера Вялікі Тасор».

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края