«Нортэнгерскае абацтва» () — тэлевізійны фільм 1987 года, экранізацыя аднайменнага парадыйна-гатычнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Сюжэт «Нортэнгерскае абацтва» — гэта гісторыя юнай Кэтрын Морланд. Дзяўчына запрошаная сямействам Ален у Бат, дзе на мясцовых лячэбных водах містэр Ален лечыць сваю падагру. Кэці наіўная сямнаццацігадовая дзяўчына, яна захоплена чытаннем . Падчас наведвання Галерэі, дзе публіка п’е лячэбную ваду, місіс Ален сустракае сваю старую школьную сяброўку — місіс Торп, і Кэтрын знаёміцца з яе дзецьмі: братам і сястрой Джонам і Ізабэлай. Дзяўчыны збліжаюцца на аснове любові да гатычных раманаў. Джэймс (брат Кэтрын) улюбляецца ў Ізабэлу, а Джон (брат Ізабэлы і сябар Джэймса) захапляецца Кэтрын. Аднак, Кэтрын сімпатызуе абаяльнаму і разумнаму Генры Цілні, якога ёй прадставілі на балі. Кэтрын здружваецца з Элінар (сястрой Генры) і бывае бавіць час з братам і сястрой Цілні. Ізабэла заручаецца з Джэймсам, аднак, даведаўшыся, што яе жаніх не надта забяспечаны, пачынае фліртаваць з Фрэдэрыкам Цілні (старэйшым братам Генры і Элінар). Элінар запрашае Кэтрын пагасціць у іх абацтве Нортэнгер, на што Кэці з радасцю згаджаецца. Думаючы што госця абацтва — заможная асоба, галава сямейства, генерал Тылні, вельмі абыходліва ставіцца да Кэтрын. Аднак, калі ён усведамляе сваю памылку, то з ганьбай высылае дзяўчыну з абацтва. Ужо будучы дома, Кэтрын сумуе па Генры Цілні і расчароўваецца ў гатычных раманах. Аднак гісторыя заканчваецца шчасліва, неўзабаве малады чалавек прыязджае і робіць ёй .
Акцёрскі склад
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1987 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1987 года Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джэйн Осцін