Аляксандр Анатолевіч Шырвінт (; ) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэлевядучы, пісьменнік-мемуарыст; народны артыст РСФСР (1989). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Прэзідэнт Маскоўскага акадэмічнага тэатра сатыры з 16 лістапада 2021 года, у 2000—2021 гадах быў мастацкім кіраўніком.

Біяграфія У 1956 годзе з адзнакай скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна (курс Веры Канстанцінаўны Львовай) і быў прыняты ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю ў кіно — эстраднага спевака Вадзіма Сцяпанавіча Ухава ў фільме «Яна вас любіць!» (рэж. Сямён Дзеравянскі і Рафаіл Сусловіч).

У 1957 годзе прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і залічаны ў штат кінастудыі «Масфільм». У 1967 годзе разам з рэжысёрам Анатолем Эфрасам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай.

У сакавіку 1970 года па запрашэнні сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава пачаў працаваць у Маскоўскім акадэмічным тэатры сатыры, быў уведзены на ролю графа Альмавівы ў спектаклі «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара».

У 1979 годзе паставіў спектакль «Яе правасхадзіцельства» паводле п’есы Самуіла Алёшына, у 1982 годзе «Канцэрт для тэатра з аркестрам» (аўтар сцэнарыя сумесна з Рыгорам Горыным).

Актыўна працаваў на эстрадзе як рэжысёр і канферансье.

Фільмаграфія «Прыходзьце заўтра...» (1963) — Вадзім («Станіслаўскі»), студэнт Гнесінкі «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» (1975) — Паўлік, сябар Жэні Лукашына «Вакзал для дваіх» (1982) — Аляксандр Анатолевіч (Шурык), піяніст у прывакзальным рэстаране «Прынцэса цырка» (1982) — Фірэлі «Мільён у шлюбным кошыку» (1985) — Леаніда Папагата «Самая абаяльная і прывабная» (1985) — Аркадзь, муж Сусаны «Мастацтва жыць у Адэсе» (1989) — Тартакоўскі «Бабнік» (1990) — Аркадзь «Стракатыя прыцемкі» (2009) — Аляксандр Бялых, джазавы піяніст

Бібліяграфія

Спасылкі