Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач ( ) — палітычная партыя і баявая арганізацыя ў Рэспубліцы Судан, якая базуецца ў штатах Блакітны Ніл і Паўднёвы Кардафан. На 2017 год фактычна распалася на дзве варагуючыя фракцыі.

Гісторыя і раскол Групоўка заснавана асобнымі прадстаўнікамі Народна-вызваленчага руху. Арганізацыя разгарнула ўзброеную барацьбу з цэнтральнай уладай . Баевікі распаўсюдзілі сваю дзейнасць на штаты Блакітны Ніл і Паўднёвы Кардафан.

У сярэдзіне 2017 года групоўка раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся .

У 2020 годзе, ужо пасля звяржэння Башыра і ўсталяванні новага ўрада, фракцыі Агара і Хілу падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з пераходным урадам. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі.

Падзеі 2023 года З пачаткам канфлікту 2023 года арганізацыя заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана.

Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета Судана.

У сваю чаргу аль-Хіла стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі. Саюз фракцый быў неафіцыйным.

Мэты і ідэалогія Партыя, як афіцыйна заяўлялася яе прадстаўнікамі, «імкнецца змяніць палітыку цэнтра ў Хартуме і пабудаваць новы цэнтр на карысць усіх суданцаў, незалежна ад іх рэлігіі, полу або этнічнай прыналежнасці».

Гл. таксама Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле Сутыкненні ў Блакітным Ніле (2022)

Заўвагі

Спасылкі

Save Jalila - Website raising awareness of Jalila Khamis Koko

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя:Забароненыя палітычныя партыі Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Судане