Яўген Віктаравіч Прыгожын (; , Ленінград, РСФСР, СССР — , Кужэнкіна, Цвярская вобласць, Расія)  — расійскі ваенны дзеяч, прадпрымальнік, рэстаратар, кіраўнік ПВК «Вагнер». Герой Расійскай Федэрацыі (2022).

Прыгожына называюць «кухарам Пуціна» праз яго буйны харчовы бізнес, які зарабляе на дзяржаўных заказахРасследование: как личный кулинар Путина накормит армию за 92 млрд рублей.

Узначальваў ПВК «Вагнер» у час уварвання Расіі ва Украіну (2022—2023). Структуры Прыгожына да сярэдзіны чэрвеня 2023 года былі буйнейшым пастаўшчыком харчавання для Міністэрства абароны Расіі.

23 чэрвеня 2023 года заявіў пра ўдары расійскіх войск па лагерах байцоў ПВК «Вагнер» і заклікаў да перавароту ў Расіі, назваўшы яго «маршам справядлівасці». Раніцай 24 чэрвеня 2023 года найміты ПВК «Вагнер» узялі кантроль над ваеннымі аб’ектамі і цэнтрам Растова-на-Доне і рушылі на Маскву, у той жа дзень была дасягнута дамоўленасць пра дээскалацыюЛукашэнка правёў перагаворы з кіраўніком ПВК «Вагнер» Прыгожыным.

Знаходзіўся на борце самалёта «Embraer-135», які пацярпеў крушэнне ў Цвярской вобласці 23 жніўня 2023 года. Загінуў ва ўзросце 62 гадоў, разам з усімі пасажырамі і членамі экіпажа.

Узнагароды ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2014); медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені; медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені; юбілейны медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»; Герой Расійскай Федэрацыі (2022); Герой Данецкай Народнай Рэспублікі; Герой Луганскай Народнай Рэспублікі.

Спасылкі

Катэгорыя:ПВК «Вагнер»