Паспеліхінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Паспеліха, размешчанае за 211 км ад Барнаула.
Геаграфія Раён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Плошча — 2423 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,8 °C, ліпеня 20,2 °C. Гадавы ўзровень атмасферных ападкаў — 375 мм.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Алей, Чарыш, Папярочная, Кляпечыха, Локцеўка. Азёры — Гусінае, Сідарошына. Глебы — суглініста-чарназёмныя, саланцавата-падзолістыя, пясчаныя. Ландшафт — лесастэп з калкамі. Растуць бяроза, таполя, асіна, хмызнякі, у стэпавай частцы — трава. Фаўна — лось, ліса, заяц, тхор, каза, суслік.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края