Сыкун Ту (, другое імя Бяашэн, 837—908) — кітайскі часоў дынастыі Тан.
Біяграфія Нарадзіўся ў 837 годзе ў павеце Юйсян акругі Хэдун (тэрыторыя сучаснага гарадскога павета ў правінцыі Шаньсі). У 869 годзе здаў дзяржаўны экзамен і заняў прыдворную пасаду. У 878 годзе адмовіўся ад усіх пасад і сышоў у даоскі манастыр Гуанлу каля горада Лаян, але праз тры гады, пасля захопу гэтага рэгіёна паўстанцамі , быў вымушаны бегчы і перабраўся ў іншы манастыр. Шмат разоў яму прапаноўвалі вярнуцца на службу, але ён адмаўляўся. Пасля падзення дынастыі Тан і гібелі імператара Ай-дзі, Сыкун Ту пакончыў з сабой, замарыўшы сябе голадам.
Творчасць Пакінуў больш за 500 вершаў і 69 твораў у іншых жанрах. Большасць твораў прысвечаны тэматыцы прыроды, набліжэння чалавека да прыроды і адхілення ад свецкай мітусні. Як тэарэтык (паэма «Катэгорыі вершаў» і інш.) лічыў паэзію сакрамэнтам, найвышэйшым увасабленнем абсалюту (даа). Галоўнае для паэта — выхад за межы бачнага, да няўлоўнай унутранай сутнасці, дасягненне звышпачуццёвай асалоды ў яднанні з даа. Адчуваў уплыў паэзіі Таа Юаньміна, Ван Вэя. Найбольш вядомыя творы Сыкун Ту — «Паэма пра паэта», якая складаецца з 24 вершаў, і зборнік вершаў «Крык» (887), у які таксама ўвайшлі творы яго бацькі. Паэт аказаў уплыў на далейшае развіццё літаратуры і літаратурнай крытыкі ў Кітаі і нават называецца родапачынальнікам кітайскай паэтычнай эстэтыкі.
На рускую мову творчасць Сыкун Ту перакладаў у пачатку XX стагоддзя акадэмік Васіль Аляксееў. Рускі пераклад «Паэмы пра паэта» аказаў уплыў на творчасць Аляксандра Блока і некаторых іншых сімвалістаў.
Крыніцы
Літаратура Алексеев В. М., Китайская поэма о поэте. Стансы Сыкун Ту. Пер. и исследование, П., 1916 Федоренко Н. Т., Проблемы исследования китайской литературы, М., 1974, с. 282—304 Цзу Бао-цюань, Сыкун Туши пинь цзешо, Хэфэй, 1964 Wu Tiao-kung, Ssukung Tu’s poetic criticism, «Chinese Literature», 1963, № 7.
Спасылкі И. С. Лисевич. Сыкун Ту Лисевич И. С. Сыкун Ту // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. Т. 7: «Советская Украина» — Флиаки. — 1972. — Стр. 295. В. М. Алексеев и «Поэма о поэте» 詩 品 Сыкун Ту司空圖
Катэгорыя:Паэты-самазабойцы