Юнь Шоупін (, 1633—1690) — кітайскі мастак часоў імперыі Цын.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1633 годзе ў павеце Уцзінь правінцыя Цзянсу. Сын Юнь Дая, мясцовага чыноўніка. З дзяцінства імкнуўся да навучання. Шмат падарожнічаў па краіне. Пасля стаў вучнем Ван Шы-міня. Пачаўшы сваё жыццё ў мастацтве са службы ў Акадэміі жывапісу, Юнь Шоупін у 1683 годзе падаў у адстаўку і вярнуўся ў родныя мясціны незалежным мастаком, які папоўніў шэрагі апазіцыянераў акадэмічнай школы. Памёр у 1690 годзе.

Творчасць Увайшоў у гісторыю кітайскага мастацтва як адзін з найлепшых майстроў жанру «кветкі і птушкі»-хуаняа. Малюючы адпаведна традыцыі гэтага жанру бамбук, квітнеючую сліву, лотасы і півоні, Юнь Шоупін імкнуўся да іх новай інтэрпрэтацыі. Галоўным яго творчым дасягненнем лічыцца распрацоўка ў паліхромнай тэхніцы «бяскосткавага метаду» (магу-хуа) выявы раслін з дапамогай шчыльных каляровых размыванняў, раней ужывальнага майстрамі хуаняа (Сюй Сі і Чэнь Чунем) толькі ў манахромным варыянце. Засвоеная Юнь Шоупінам манера пісьма дазваляла яму ствараць кампазіцыі, якія адрозніваюцца мяккасцю, феерычнасцю каляровай гамы і рэдкай выразнасцю, падобна серыі альбомных лістоў «Хуа Хуэйці» («Кветкі і травы», 30×22 см, шоўк, туш, фарбы. Шанхайскі мастацкі музей).

Крыніцы

Літаратура Paul-David M. Arts et Styles de la China. P., 1951 Sullivan M. The Arts of China. Berkley-Los Angeles, 1979

Катэгорыя:Мастакі Кітая XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі эпохі Цын