Халецыстыт (ад «жоўць» + «пузыр» + суфікс «запаленне») — запаленне жоўцевага пузыра. Звычайна ўзнікае пры застоі жоўці і камянях у жоўцевым пузыры, пападанні ў яго мікраарганізмаў. Часта бывае разам з жоўцекамянёвай хваробай. Ускладненні: утварэнне гнайнікоў, перытаніт і інш.
Класіфікацыя Халецыстыт дзеліцца на 2 тыпа: Востры (калькулёзны): Катаральны халецыстыт. Яго сімптомы — інтэнсіўныя пастаянныя болі ў правым падрабрынні і эпігастральнай вобласці з ірадыяцыяй у паяснічную вобласць, правую лапатку, надплечча, правую палову шыі. Флегманозны халецыстыт мае больш выяўленую клінічную сімптаматыку. Болі значна больш інтэнсіўныя, чым пры катаральнай форме запалення. Болі ўзмацняюцца пры дыханні, кашлі, змене становішча цела. Часцей узнікае млоснасць і шматразовая ірвота, пагаршаецца агульны стан хворага, тэмпература цела дасягае фебрыльнай, тахікардыя ўзрастае да 110—120 у хвіліну. Жывот уздуты з-за парэзу кішэчніка; пры дыханні правая палова пярэдняй брушнай сценкі адстае ад левай, ахоўна напружана ў правым падрабрынні пры пальпацыі; кішачныя шумы аслаблены. Гангрэнозны халецыстыт характарызуецца бурнай клінічнай плынню, звычайна з’яўляецца працягам флегманознай стадыі запалення, калі ахоўныя сілы арганізма не ў стане справіцца з вірулентнай мікробнай флорай. Хранічны. Яго сімптомы — гаркота ў роце, моташнасць, балючасць і адчуванне цяжару ў правым падрабрынні і жываце (узмацняецца пасля прыёму тлустай і смажанай ежы).
Лячэнне Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту