Канфлікт у Куфры 2012 года — серыя міжэтнічных сутыкненняў у паўднёва-ўсходняй Лівіі з удзелам народаў тубу і .

Напярэдадні За тры дні да падзей у адбыўся ўзброены інцыдэнт, які стаў повадам для канфлікту. Паводле версіі зувая, трое прадстаўнікоў тубу забілі маладога чалавека з іх племя. Кіраўнік мясцовых узброеных атрадаў Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС) паведаміў, што забіты быў кантрабандыстам. Ён адкрыў агонь па апалчэнню іншай народнасці, якое перашкаджала гандлю людзьмі, забіўшы пецярых міліцыянераў . Са свайго боку тубу казалі, што повадам стаў напад атрадаў зувая, падтрыманых ПНС. Прадстаўнікі племя заявілі аб дыскрымінацыі з боку зувая. Прычынай таму стаў расізм (тубу, у адрозненні ад сваіх апанентаў, цемнаскурыя).

Ход падзей Сутычкі паміж тубу і зувая пачаліся 12 лютага 2012 года. За 12 і 13 лютага ў ходзе падзей загінулі 17 чалавек, яшчэ 22 пацярпелі. 14 лютага войскі ПНС накіравалі ў рэгіён вайсковыя фарміраванні. Апалчэнцы тубу апынуліся ў акружэнні. Пазіцыі племя ў Куфры абстрэльваліся праціўнікам. 15 і 16 лютага з боку зувая забіты 15 чалавек і 45 паранены. Атрады тубу з пачатку сутыкненняў страцілі 55 загінулымі і 117 пацярпелымі .

18 лютага войскі ПНС накіравалі дадатковае падмацаванне, спрабуючы спыніць міжплемянныя баі і аднавіць парадак. У выніку новых сутыкненняў у Куфры загінулі яшчэ два чалавекі. 21 лютага супрацоўнік Чырвонага Паўмесяца паведаміў, што за апошнія 24 гадзіны ў выніку мінамётнага і ракетнага абстрэлаў жылога раёна 50 мірных жыхароў загінулі. У той жа час зувая страцілі яшчэ 3 чалавекі забітымі і 25 параненымі .

22 лютага сутычкі аднавіліся: чатыры чалавекі былі забітыя і 10 параненыя. Тым часам правадыр племя тубу Іса Абдэльмаджыд заявіў, што за 10 дзён баёў 113 яго супляменнікаў былі забітыя (у тым ліку шасцёра дзяцей) і 241 параненыя. У сваю чаргу зувая паведамілі пра страту 23 забітымі і 53 параненымі. На наступны дзень Лівійская нацыянальная армія пачала ў Куфру аперацыю па прымусу да міру. Армейскі спецназ тут жа ўзяў пад свой кантроль мясцовы аэрапорт . 24 лютага падчас сутычак было паранена некалькі чалавек.

20 красавіка баявыя дзеянні аднавіліся. Напярэдадні прадстаўнікі племя зувая забілі мужчыну з тубу. У ходзе новых баёў тры чалавекі былі забітыя і 17 параненыя (усе тубу). Таксама былі параненыя трое ўрадавых салдат. Да вечара 21 красавіка сілы тубу страцілі 12 забітымі і 35 параненымі.

10 чэрвеня тубу пачалі атаку на Куфру з ужываннем танкаў і іншага цяжкага ўзбраення. Прадстаўнік народнасці заявіў, што баявыя дзеянні ўспыхнулі пасля таго, як групоўка «Узброены шчыт Лівіі» абстраляла пазіцыі народнасці. Аднак, як паведаміў мясцовы супрацоўнік службы бяспекі, сутычкі спракаваў напад на кантрольна-прапускны пункт. У ходзе баёў прынамсі 23 чалавекі былі забітыя. Сярод загінулых было 20 прадстаўнікоў племя тубу, з іх не менш за 15 байцоў племяннога апалчэння і трое ўрадавых салдат. Яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку двое салдат, забіты 26 чэрвеня.

Увечары 27 чэрвеня пачаліся новыя сутычкі. На працягу наступных трох дзён яшчэ 47 чалавек забіты і 100 паранены. 32 загінулых былі з племя тубу, 14 — з племя зувая і адзін — з арміі ПНС.

Рэакцыя Прадстаўнікі тубу заявілі, што канфлікт распачалі іх апаненты з мэтай знішчыць племя. Племя зувая заявіла, што армія нічога не зрабіла для прадухілення канфлікту. Старшыня ПНС Абдул Джаліл абвінаваціў прыхільнікаў Кадафі ў распальванні міжэтнічнай варожасці . Ён жа заклікаў плямёны да міру. 25 лютага ААН пачала дастаўляць гуманітарную дапамогу ў Куфру.

Гл. таксама Канфлікт у Куфры (2008)

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2012 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты