Марта Алегаўна Касцюк (; нар. 28 чэрвеня 2002, Кіеў, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2017); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Біяграфія Нарадзілася ў Кіеве ў 2002 годзе ў сям’і Алега Касцюка і яго жонкі Таліны (дзявочае прозвішча — Бейко). Бацька Марты займаў пасаду тэхнічнага дырэктара юніёрскага тэніснага турніру «Кубак Антэя», маці Таліна і дзядзька Тарас — у мінулым прафесійныя гульцы ў тэніс, выступалі за зборную Украіны. Займалася тэнісам з дзяцінства, акрамя таго, стала кандыдатам у майстры спорту па акрабатыцы.
Спартыўная кар’ера
2015—2017 (юніёрскія гады) У 2015 годзе выйграла прэстыжнейшы дзіцячы турнір Orange Bowl.
У 2016 годзе яна выйграла турнір Petits As, неафіцыйны чэмпіянат свету сярод тэнісістаў 12-14 гадоў, які ў свой час выйгравалі такія будучыя зоркі сусветнай вялічыні, як: , Кім Клейстэрс (1997) і Дынара Сафіна (2000). У жніўні таго ж года яна дэбютавала на турніры дарослага ўзроўню ў Харкаве, дзе ў першым раундзе саступіла сваёй суайчынніцы Алене Плоскінай — 6:0, 6:1. У кастрычніку Касцюк адправілася на турнір катэгорыі ITF у Шарм-эш-Шейх, дзе дайшла да 1/8 фіналу. У складзе зборнай Украіны (да 14 гадоў) разам з Дар’яй Лапатэцкай і Дар’яй Снігур выйграла камандны Кубак свету, а таксама летні і зімовы камандны Кубак Еўропы.
У студзені 2017 года Марта Касцюк, з’яўляючыся 11-й сеянай, выйграла юніёрскі Australian Open, аказаўшыся ў фінале мацнейшай за швейцарку Рэбеку Масараву (1-ы нумар пасеву) — 7:5, 1:6, 6:4Marta Kostyuk def Rebeka Masarova 7-5 1-6 6-4.
У маі 2017 года 14-гадовая Касцюк выйграла свой першы турнір на дарослым узроўні, перамогшы ў венгерскім горадзе Дунакесі: у паўфінале яна перамагла Аляксандру Каданцу, а ў фінале — Бернарду Пера — 6:4, 6:3. Адметна, што за ўвесь турнір Марта Касцюк не прайграла ніводнага сэту.
У верасні 2017 года ў пары з Вольгай Даніловіч выйграла юніёрскі Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
У кастрычніку 2017 года выйграла выніковы гадавы юнацкі турнір у кітайскім Чэнду.
2018—2019 На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе, прайшоўшы кваліфікацыю, Касцюк толькі ў трэцім коле прайграла 4-й сеянай турніру — Эліне Світолінай, перад гэтым абыйграўшы 25-ю сеяную Пэн Шуай і Алівію Рагоўску. Гэты поспех дазволіў ёй заняць у рэйтынгу WTA па стане на 29 студзеня 2018 года 243-ю пазіцыю, знаходзячыся адначасова ў юніёрскім рэйтынгу ITF на 5-й пазіцыі.
У лютым 2018 года выйграла турнір ITF у Берні. У фінале тэнісістка перамагла першую сеяную Вікторыю Голубіч з Швейцарыі. thumb|240px|Марта Касцюк на турніры ў Польшчы 2019 года 10 лютага дэбютавала ў складзе зборнай Украіны ў матчы Кубка Федэрацыі са зборнай Аўстраліі, здабыўшы перамогу над 26-ай ракеткай свету Дар’яй Гаўрылавай.
У 2019 годзе яна выйграла яшчэ два тытулы ITF Circuit і дайшла да чвэрцьфіналу турніру WTA ў Страсбуры.
Сезон 2021 года (топ-50 у адзіночках) На пачатку студзеня 2021 года Марта прыняла ўдзел у турніры WTA-500 у Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы дарогу ў фінал расійскай спартсменцы Вераніцы Кудзярметавай. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ўкраінка ўпершыню ў кар’еры дайшла да чацвёртага раўнда, у якім саступіла ў двух сэтах Ізе Свёнтак з Польшчы.
Мела выступіць на алімпійскім турніры ў Токіа ў адзіночным і парным разрадах (з Элінай Світолінай), але адмовілася ад удзелу праз траўму пляча. У пары яе замяніла Даяна Ястрэмская.
2024: Чвэрцьфінал турніру Вялікага шлема, дэбют у топ-30 На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2024 года яна абыйграла Клэр Лю, Элізэ Мертэнс, Эліну Аванесян і іншую нейтральную расійскую спартсменку, кваліфаерку Марыю Цімафееву на шляху да свайго першага чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема. Да паўфіналу прайсці не ўдалося, украінка саступіла Кока Гаўф з лікам 6:7, 7:6, 6:2. Гэта першы выпадак, калі адразу некалькі ўкраінак выйшлі ў трэці раўнд, а таксама рэкордная колькасць украінскіх тэнісістак, што выйшлі ў чвэрцьфінал на мейджары ў Адкрытую эру: дзве дзяўчыны.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 70 46 2021 50 97 2020 98 112 2019 155 568 2018 118 849 2017 518
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (1)
Перамогі (1) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) WTA 1000 Mandatory (0) WTA 1000 (0) WTA 500 (0) WTA 250 (1+2)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1+1)* Зал (0) Грунт (0) Трава (0+1) Адкрытае паветра (1+2) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеРахунак 1. 5 сакавіка 2023 Остын, ЗША Хард Варвара ГрачоваРасійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступаў пад сцягам Расіі. 6-3 7-5
Фіналы турніраў WTA 125 і ITF у адзіночным разрадзе (8)
Перамогі (3) Легенда: WTA 125 (0+1)* 100.000 USD (0) 80.000 USD (0) 60.000 USD (2+1) 25.000 USD (1+1) 15.000 USD (0)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (2+2)* Зал (0+1) Грунт (1+1) Трава (0) Адкрытае паветра (3+2) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеРахунак 1. 14 мая 2017 Дунакесі, Венгрыя Грунт Бернарда Пера 6-4 6-3 2. 3 лютага 2018 Берні, Аўстралія Хард Вікторыя Голубіч 6-4 6-3 3. 23 лютага 2020 Каір, Егіпет Хард Алена Бальшова 6-1 6-0
Паражэнні (5) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеРахунак 1. 11 сакавіка 2018 Чжухай, Кітай Хард Марына Занеўская 2-6 4-6 2. 9 июня 2019 Торунь, Польшча Грунт Рэбека Шрамкава 2-6 2-6 3. 22 верасня 2019 Сен-Мало, Францыя Грунт Варвара Грачова 3-6 2-6 4. 25 кастрычніка 2020 Мейкон, ЗША Хард Кэтрын Беліс 4-6 7-6(4) — адмова 5. 1 ноября 2020 Тайлер, ЗША Хард Энн Лі 5-7 6-1 3-6
Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (3)
Перамогі (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеРахунак 1. 18 верасня 2022 Портараж, Славенія Хард Тэрэза Мартынцова Крысціна Букса Тэрэза Мігалікава 6-4 6-0 2. 25 чэрвеня 2023 Бірмінгем, Вялікабрытанія Трава Барбара Крэйчыкава Алісія Паркс Сторм Хантэр 6-2 7-6(7)
Паражэнні (1) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеРахунак 1. 23 кастрычніка 2021 Тэнэрыфэ, Іспанія Хард Людміла Кічанок Элен Перэс Ульрыкэ Эйкеры 3-6 3-6
Фіналы турніраў WTA 125 і ITF у парным разрадзе (3)
Перамогі (3) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеРахунак 1. 28 красавіка 2019 К’яса, Швейцарыя Грунт Крысціна Букса Шэрон Фічмен Джэймі Форліс 6-1 3-6 [10-7] 2. 23 лютага 2020 Каір, Егіпет Хард Каміла Рахімава Паула Каня Анастасія Шошына 6-3 2-6 [10-6] 3. 18 снежня 2022 Лімож, Францыя Хард (зал) Аксана Калашнікава Алісія Барнет Алівія Нікалс 7-5 6-1
Фіналы юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (1) ВынікГодТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеРахунакПерамога2017Адкрыты чэмпіянат АўстралііХард Рэбека Масарава 7-5 1-6 6-4
Фіналы юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (1) ВынікГодТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеРахунакПерамога2017Адкрыты чэмпіянат ЗШАХард Вольга Даніловіч Ліа Бошкавіч Ван Сію 6-1 7-5
Спасылкі
Профіль на сайце ФТУ
Катэгорыя:Тэнісісткі Украіны Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Ігракі ЖК Вашынгтон Каслс