1 красавіка 2010 года ў Гвінея-Бісау адбыўся бунт. Мяцежнікі з ліку вайскоўцаў змясцілі пад дамашні арышт прэм’ер-міністра Карлуша Гомеша, а таксама затрымалі начальніка штаба арміі Замору Індуту. Прыхільнікі Гомеша і ПАІГК адрэагавалі на дзеянні арміі дэманстрацыяй у сталіцы БісауAssimo Balde, "Soldiers put Guinea-Bissau PM under house arrest", Associated Press, 1 April 2010..
Падзеі 1 красавіка Раніцай 1 красавіка 2010 года салдаты аблажылі офіс прэм’ер-міністра Карлуша Гомеша. Неўзабаве палітык быў затрыманы і пераведзены ў ваенны лагер, хоць пазней яго даставілі дадому, дзе трымалі пад аховай. Замора Індута, начальнік штаба арміі, таксама быў затрыманы і ўтрымліваўся ў вайсковай часці. Адмірал Буба На Чута, які схаваўся на тэрыторыі комплексу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Бісау за 95 дзён да гэтага з-за абвінавачванняў у змове з мэтай дзяржаўнага перавароту, змог пакінуць свой прытулак і далучыцца да мяцежнікаў.
Неўзабаве пасля арышту Гомеша сотні яго прыхільнікаў правялі дэманстрацыю ў знак пратэсту супраць дзеянняў вайскоўцаў. На прэс-канферэнцыі намеснік начальніка штаба арміі Антоніа Інджаі папярэдзіў пратэстоўцаў, што заб’е прэм’ер-міністра, калі яны не спыняць акцыі"Guinea-Bissau leaders held in apparent coup", BBC News, 1 April 2010.. Ён таксама ахарактарызаваў палітыка як «злачынца», якога варта аддаць суду. Між тым На Чута выказаў пагарду да дэманстрантаў, адзначыўшы, што яны не аказалі яму ніякай падтрымкі, пакуль ён хаваўся ў ААН. Пасля пратэстоўцы разышліся, відавочна, прыслухаўшыся да папярэджанняў.
Нягледзячы на свае першапачатковыя ваяўнічыя заявы, Інджаі пазней у той жа дзень прыняў менш канфрантацыйны тон, назваўшы падзеі «чыста ваеннай праблемай» і заявіўшы, што яны «не датычацца грамадзянскага ўрада». Як падкрэсліў вайсковец, «ваенныя інстытуты застаюцца і будуць заставацца ў падпарадкаванні ў палітычнай улады». Прэзідэнт Малам Бакай Санья ахарактарызаваў падзеі аналагічным чынам.
Наступныя падзеі Да 2 красавіка сітуацыя стабілізавалася. Урад правёў сход і асудзіў арышт Гомеша. Пасля вайскоўцы адвезлі прэм’ер-міністра на сустрэчу з прэзідэнтам; па выніку сустрэчы Гомеш адмовіўся сыходзіць у адстаўку"Guinea-Bissau's PM says he will not resign after mutiny", AFP, 2 April 2010..
3 красавіка дэлегацыя на чале з саветнікам прэзідэнта Марыа Кабралам наведала Індуту, які заставаўся пад вартай у казарме. Са слоў чыноўніка, з палонным «абыходзіліся добра, і ён у парадку»"G.Bissau's ousted army chief 'fine' after mutiny", AFP, 3 April 2010..
У канцы красавіка прэм’ер-міністр Гомеш пакінуў Гвінею-Бісау і адправіўся ў Партугалію, дзе заставаўся на працягу некалькіх месяцаў; яго доўгае знаходжанне за мяжой было афіцыйна растлумачана станам здароўя. Урэшце 16 чэрвеня палітык усё ж вярнуўся на радзіму. Па вяртанні ён пакляўся, што яго ўрад застанецца ва ўладзе. Гомеш таксама сустрэўся з Інджаем. Апошні заявіў, што яны змогуць супрацоўнічаць, бо «цяпер усё ўладжана»"Guinea Bissau prime minister says he will not quit", AFP, 16 June 2010..
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 1 красавіка Катэгорыя:Красавік 2010 года Катэгорыя:Канфлікты 2010 года Катэгорыя:Гісторыя Гвінеі-Бісау