Валянціна Мінаўна Бігеза (, Слуцк — ) — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1983).
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў 1944 годзе ў Слуцку. У 1966 годзе закончыла Мінскі педагагічны інстытут, працавала ў бібліятэцы гэтага ж інстытута. З 1977 г. працуе ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы. Памерла ў 2023 годзе.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Займаецца даследаваннем развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, беларускай навучальнай кнігі, пытаннямі сучаснага недзяржаўнага кнігавыдання для дзяцей у Беларусі.
Выбраная бібліяграфія Бібліятэкі і музеі ў сістэме інавацыйнай дзейнасці / В. Бігеза, Н. Клімянкова // Бібліятэчны свет. — 2010. — № 1.
Літаратура Бігеза Валянціна Мінаўна // Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 442.
Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук