Стэнафа́гі (ад — «вузкі, абмежаваны» і — «есці, пажыраць») — жывыя арганізмы, якія жывяцца адным відам корму (манафагі) ці нешматлікімі відамі корму, блізкімі па складу (алігафагі).
Стэнафагія звязана з анатамічнымі, фізіялагічнымі і біяхімічнымі адаптацыямі (напрыклад асаблівай будовай стрававальнай сістэмы, асаблівым наборам ферментаў у арганізме), якія забяспечваюць здабыванне і пераварванне пэўнага тыпу ежы. Характэрна, напрыклад, спецыфічная будова стрававальнай сістэмы жвачных жывёл або яе адсутнасць у эндапаразітаў. Ступень стэнафагіі можа мяняцца з узростам (дарослыя асобіны спажываюць больш разнастайны корм, чым маладняк). Спецыялізацыя жыўлення садзейнічае аслабленню канкурэнцыі паміж рознымі відамі, а пры памяншэнні кармавой базы іх колькасць можа зніжацца. Звычайна шмат стэнафагаў у багатых відамі біяцэнозах (напрыклад, у трапічных лясах), дзе існуе моцная канкурэнцыя паміж відамі.
Сярод стэнафагаў шмат беспазваночных жывёл. Напрыклад, многія клапы, матылі, перапончатакрылыя харчуюцца сокам, нектарам, пылком абмежаваных відаў раслін; каларадскі жук — пераважна на бульбе; яблыневыя пладажэркі — пераважна на яблыні і грэцкім арэху. Сярод пазваночных стэнафагі трапляюцца радзей. Напрыклад, рыбы сінец і сігі кормяцца пераважна планктонам, сазан і лешч — заабентасам. Сярод птушак магчыма адзначыць чаратовак, якія харчуюцца пераважна аўсянікамі і камарамі-хіранамідамі; крыжадзюбаў, якія харчуюцца насеннем хваёвых дрэў і мае прыстасаваную для гэтага дзюбу; скапу, якая харчуецца рыбай. Сярод млекакормячых стэнафагамі з’яўляюцца кажаны (харчуюцца пераважна начнымі насякомымі), гіены, у якіх зубы прыстасаваны для здрабнення костак. Манафагі часта выкарыстоўваюць у ежу рэчывы, недаступныя іншым відам (скура, поўсць, пёры, воск і інш.), для чаго ў іх выпрацоўваюцца асаблівыя стрававальныя ферменты.
Стэнафагі проціпастаўляюцца эўрыфагам.
Гл. таксама Стэнабіёнты
Крыніцы
Літаратура
Стенофа́гия // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. — С. 608. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. Шилов И. А. Экология: Учебник для биолог. и мед. спец. вузов / Шилов И. А. — М.: Высшая школа, 1998. — 512 с. — ISBN 5-06-003366-Х.
Спасылкі Справочник по орнитологии на сайте Экологического центра «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Стенофагия// Natural Museum
Катэгорыя:Групы арганізмаў Катэгорыя:Адаптацыя Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны Катэгорыя:Трафічная экалогія