Ӹ, ӹ (Ы з умлаутам) — літара пашыранай кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў пісьменнасці горнамарыйскай мовы, дзе прысутнічае з 1929 года і з’яўляецца 33-й літарай алфавіта, і паўночна-заходняй марыйскай мовы, дзе прысутнічае з 1995 года і называецца «Ы кароткае». У абодвух алфавітах абазначае гук [ɯ] — неагублены галосны задняга рада верхняга ўздыму.
Крыніцы
Спасылкі Ӹ на сайце Scriptsource.org ӹ на сайце Scriptsource.org http://grammar.marlamuter.org/fonetika.php Simon Ager. Mari language, alphabet and pronunciation. Omniglot
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Літары з умлаўтам