Executive Outcomes (EO) — паўднёваафрыканская прыватная ваенная кампанія. Стала першай легальнай зарэгістраванай ПВК, паклаўшы пачатак бізнесу па аказанні прыватных ваенных паслуг як у Афрыцы, так і за яе межамі.

Гісторыя Заснавальнікам ПВК быў ураджэнец Паўночнай Радэзіі, адстаўны вайсковец Лютэр Эбен Барлоу, які меў баявы вопыт войн у Анголе, Мазамбіку і Намібіі. Першапачаткова Executive Outcomes створана ў інтарэсах паўднёваафрыканскай разведслужбы для зброевых паставак у абыход міжнароднага эмбарга супраць апартэіду.

Кампанія славілася высокай ваеннай эфектыўнасцю, эканамічнай гнуткасцю і ўмелай работай з прэсай. Сярод ПВК Executive Outcomes першай адкрыла свой сайт. Вакол арганізацыі сфармавалася магутная карпаратыўная імперыя — холдынг Strategic Resources Corporation, у які ў перыяд росквіту ўваходзілі больш за 50 розных фірмаў з шырокім спектрам паслуг, у тым ліку турыстычнае бюро, чартэрная авіякампанія, кампанія праграмнага забеспячэння і іншае.

Сярод «гарачых кропак», дзе працавалі найміты ПВК, былі Ангола і Сьера-Леонэ.

У першым выпадку яны навучалі вайскоўцаў урадавай арміі, а крыху пазней удзельнічалі ў баявых дзеяннях, але ўжо на баку паўстанцаў. У 1993 годзе арганізацыя заключыла кантракт з нафтавай кампаніяй Ranger Oil на ахову перавозак дарагога абсталявання для бурэння свідравін, якое знаходзілася ў ангольскім порце на паўночным захадзе краіны.

У сваю чаргу ў Сьера-Леонэ Executive Outcomes дапамагла ўладам аднавіць кантроль над алмазнымі руднікамі і навязаць баевікам мірнае пагадненнеThe New Mercenaries and the Privatization of Conflict Thomas K. Adams. Parameters, Summer 1999. Тут пад пачаткам ПВК дзейнічала верталётная эскадрылля з расійскіх, украінскіх і беларускіх наёмных пілотаў. Узначальваў групу адстаўны афіцэр арміі ПАР Карл АльбертсВладимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001..

Персанал Да 1993 годы агульны лік супрацоўнікаў складаў 500 ваенных саветнікаў і 3 тысячы высокакваліфікаваных ваенных спецыялістаўChapter 7. The Military Provider Firm: Executive Outcomes (p 109) / P. W. Singer, Corporate Warriors: The Rise of the Privatized Military Industry, Updated Edition — Cornell University Press, 2011, 360 p. ISBN 9780801459603. Кіраўніцтва Executive Outcomes наймала пераважна былых вайскоўцаў паўднёваафрыканскай армііPech, Khareen. «Executive Outcomes-A corporate conquest.» op. cit (1999): 81-110.  — Chapter 5 of Peace, profit or plunder?: The privatisation of security in war-torn African societies — January 1, 1999 — ISBN 978-0620238342 .

Ліквідацыя Дзейнасць кампаніі ў Анголе і Сьера-Леонэ прыцягнула ўвагу паўдневаафрыканскага ўрада і міжнародных праваабарончых арганізацый. Наймітаў EO абвінавачвалі ў парушэннях правоў чалавека. Пад ціскам сусветнай грамадскасці ўрады Анголы і Сьера-Леонэ былі вымушаны разарваць з ёй кантракты. Новых кантрактаў з кампаніяй не заключалі. Закон 1998 года «Аб рэгуляванні замежнай ваеннай дапамогі», які прадугледжваў узмацненне жорсткасці заканадаўства ПАР у дачыненні да дзейнасці наёмнікаў за межамі краіны, фактычна паставіў кропку ў існаванні ПВК. Афіцыйна Executive Outcomes ліквідавана 31 снежня 1998 года.

Аднаўленне У лістападзе 2020 года Ібен Барлоу пачаў перазапуск Executive Outcomes. З яго слоў, рашэнне аб аднаўленні кампаніі было прынята па просьбе «некаторых урадаў Афрыкі».

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя кампаніі