Мэры Сцюарт (; 17 верасня 1916 — 10 мая 2014) — англійская раманістка, вядомая перш за ўсё сваёй трылогіяй пра , у якой яна змагла сумясціць рысы гістарычнага рамана і гісторыі ў стылі фэнтэзі.

Біяграфія Нарадзілася ў Сандэрлендзе ў сям’і святара. У 1939 годзе яна скончыла Дарэмскі ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць выкладчыка англійскай мовы. У 1941—1945 гадах выкладала ў Дарэмскім універсітэт, дзе пазнаёмілася са сваім мужам — прафесарам геалогіі Фрэдэрыкам Генры Сцюартам. У 1945 годзе яны пабраліся шлюбам. Па патрабаванні мужа Мэры паслала ў выдавецтва рукапіс свайго першага рамана «», які быў апублікаваны ў 1955 годзе. У 1956 годзе Фрэдэрык Сцюарт атрымаў пасаду выкладчыка ў Эдынбургу і пераехаў туды разам з жонкай. Сужонкі Сцюарт шмат падарожнічалі, што дало Мэры матэрыял для некалькіх раманаў, дзеянне якіх адбываецца за мяжой: у Францыі, Грэцыі, іншых краінах.

У 2001 годзе Фрэдэрык памёр. Пасля яго смерці пісьменніца пражывала ў Эдынбургу разам са сваёй пляменніцай Джэніфер Огдэн.

Бібліяграфія

Рамантычныя трылеры (Madam, Will You Talk?, 1955) Вогнішча апоўначы (Wildfire at Midnight, 1956) Гром раздаецца справа (Thunder on the Right, 1957) Дзевяць карэт чакаюць цябе (Nine Coaches Waiting, 1958) Мой брат Майкл (My Brother Michael, 1959) Увітае плюшчом дрэва (The Ivy Tree, 1961) Месяцавыя прадзільшчыцы (The Moon-Spinners, 1962) Гэта грубае чараўніцтва (This Rough Magic, 1964) Палёты над зямлёй (Airs above the Ground, 1965) Ганчакі Гаўрыіла (The Gabriel Hounds, 1967) Вецер з невялікіх астравоў (The Wind Off the Small Isles, 1968) Не кранай котку (Touch Not the Cat, 1976) Цярновы прыстанак (Thornyhold, 1988) Буравеснік (Stormy Petrel, 1991) Ружовы катэдж (Rose Cottage, 1997)

Жыццё Мерліна (The Crystal Cave, 1970) (The Hollow Hills, 1973) (The Last Enchantment, 1979) (The Wicked Day, 1983) (The Prince and the Pilgrim, 1995)

Дзіцячыя аповесці Маленькая мятла (The Little Broomstick, 1971) Людвік і зорны конь (Ludo and the Star Horse, 1974) Прагулка ў Воўчым лесе (A Walk in Wolf Wood, 1980) Замак небяспекі (The Castle of Danger, 1981)

Паэзія Мароз на акне і іншыя вершы (Frost on the Window: And other Poems, 1990)

Экранізацыі «Мерлін з крыштальнага грота» «Месяцавыя прадзільшчыцы» (The Moon-Spinners, 1964) «Мэры і кветка вядзьмаркі» (2017)

Узнагароды 1971, у намінацыі «Фэнтэзі» за «Крыштальны грот» (The Crystal Cave) 1974, у намінацыі «Фэнтэзі» за «Полыя ўзгоркі» (The Hollow Hills)

Заўвагі

Спасылкі Неафіцыйны сайт пісьменніцы

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі