Рольф Франц Хайнц Штайнер (; нар. ) — былы нямецкі найміт, удзельнік некалькіх ваенных канфліктаў.
Дзяцінства і маладосць Нарадзіўся ў сям’і лётчыка Першай сусветнай вайны, які служыў у эскадрыльі Манфрэда фон Рыхтгофена. Дзяцінства прайшло ў Трэцім Рэйху. Распаўсюджаны міф, что падчас Другой сусветнай Штайнер уступіў у Гітлерюгенд, але яму на момант падзення нацысцкай улады не было 14 гадоў. Аднак хлопчык, адпаведна ўзросту, быў членам дзіцячай арганізацыі «Юнгфольк».
У 17 гадоў Штайнер пачаў ваенную кар’еру ў Французскім замежным легіёне. Залічаны ў 1-ы парашутны полк. У складзе фарміравання змагаўся ў Індакітаі і Алжыры, даслужыўшыся да сяржанта. У 1959 годзе звольнены з-за сухотаўInterview mit Odette Steiner. In: BILD, 19. September 1971.
На «грамадзянцы» ўступіў ва ўльтраправую групоўку і стаў камандзірам аднаго з сектараў падпольнай арганізацыі. За сувязь з баевікамі трапіў у турму. Пасля зняволення адкрыў невялікае кафэ ў Парыжы. Мірнае жыццё не вельмі спадабалася Штайнеру, таму ён вырашыў стаць наймітам.
Наёмніцтва Сваю найміцкую кар’еру немец пачаў у Біяфры і нават прыняў грамадзянства дзяржавы. У краіну ён першапачаткова прыбыў як ваенны кансультант. Пасля першых сваіх поспехаў пад Энугу ў студзені 1968 года найміт атрымаў званне маёра. Пад яго кіраўніцтвам спачатку дзейнічала група камандас, пазней — 4-я дэсантная брыгада.
Зайздрасць з боку біяфрыйскіх генералаў і правальная ў лістападзе 1968 года пахіснулі пазіцыі найміта. Апошняй кропляй стала п’яная бойка Штайнера з прэзідэнцкай аховай. Немца і яшчэ пяць наймітаў выслалі з Біяфры.
Пасля Біяфры ваенны авантурыст некаторы час жыў у Швейцарыі. Між тым яму паступалі прапановы з іншымі наёмніцкімі місіямі, але ён адмаўляўся. Аднак пазней далучыўся да сепаратыстаў Паўдневага Судана. У чэрвені 1969 года ён прыбыў у «гарачую кропку» ў якасці эмісара дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Штайнер спрабаваў шляхам гуманітарнай дапамогі аказаць падтрымку баевікам. Пазней на немца звярнулі ўвагу кіраўнікі паўстанцаў, і той заняўся ваеннай падрыхтоўкай сепаратыстаў.
У кастрычніку 1970 года ён вырашыў, што яго місія ў Судане скончана і пара вяртацца ў Еўропу. Аднак ва Угандзе найміта арыштавалі і перадалі суданцам. У жніўні 1971 года хартумскі суд вынес Штайнеру смяротны прысуд, але затым яго замянілі на 20-гадовае турэмнае зняволенне. Пасля трох з паловай гадоў пры дапамозе ўрада ФРГ Штайнера вызвалілі.
Пасля Афрыкі У 1976 годзе ў прэсе з’явіліся чуткі, что Штайнер змагаецца ў Ліване, аднак выданне Die Zeit абвергла гэта.
У 1982 годзе ўступіў у судовыя цяжбы з заходнегерманскім урадам, паколькі ўлады патрабавалі выплаціць выдаткі за вываз з Судана. Штайнер сцвярджаў, што яго сілай прымусілі трапіць на тэрыторыю ФРГ супраць яго воліSüddeutsche Zeitung, 18. Juni 1982.
Станам на 2013 год жыў у родным Мюнхене, часта наведваў піўныя і па-ранейшаму захоўваў, як пісалі журналісты, «ваяўнічы настрой».
Сям’я З першай жонкай ажаніўся ў 1963 годзе і пражываў у Ніцы. З другой жыў у рэгіёне Die Irrfahrten des Rolf Steiner, Legionär ohne Legende. In: Die Zeit, Nr. 30/1976.
Погляды Штайнер ніколі не лічыў сябе наймітам і сцвярджаў у мемуарах, што не атрымліваў ніякіх грошаў, акрамя выдаткаў на падраздзяленні. У адным з інтэрв’ю ён заявіў: Многія журналісты лічылі яго за гэта ідэалістам.
Мемуары Carré rouge: du Biafra au Soudan, le dernier condottiere. R. Laffont, Paris 1976. The last Adventurer: from Biafra to the Sudan. Weidenfeld and Nicolson, London 1978, ISBN 0-297-77363-1. Meine Zeit in der Fremdenlegion. In: Pallasch. Zeitschrift für Militärgeschichte. Bd. 18 (2014), Heft 50, S. 237—244.
Гл. таксама Зігфрыд Мюлер
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Biographie von Steiner auf kriegsreisende.de; abgerufen am 2. Januar 2013 Artikel über Söldner in Biafra. In: Time; mit einem Porträt von Steiner, abgerufen am 2. Januar 2013 Ulli Kulke: Rolf Steiner, ein Welt-Krieger in eigener Mission. Welt Online, 11. Oktober 2013
Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Вайскоўцы Замежнага легіёна (Францыя) Катэгорыя:Прысуджаныя да смяротнага пакарання