Нямецкае матэматычнае таварыства (, скарочана: DMV) — прафесійнае аб’яднанне матэматыкаў Германіі. Заснавана 18 верасня 1890 года намаганнямі Георга Кантара і іншых матэматыкаў. Кантар стаў першым прэзідэнтам Таварыства. Аб’яўленая мэта арганізацыі: падтрымка навуковых даследаванняў, навучання і прымянення матэматычных навук. Таварыства адыграла галоўную ролю ў арганізацыі Першага у 1897 годзе.

У гонар заснавальніка Таварыства заснавала медаль Кантара (уручаецца з 1990 года), сумесна з удзельнічае ў прысуджэнні прэміі Гаўса. Таварыства прадстаўляе інтарэсы Германіі ў Еўрапейскім матэматычным таварыстве (EMS) і Міжнародным матэматычным саюзе (IMU), уваходзіць у .

Таварыства налічвае 4000 членаў.Die DMV als Verein Штогод праводзяцца канферэнцыі з удзелам вядучых матэматыкаў краіны. Друкаваны орган: «Весткі Нямецкага матэматычнага таварыства» (), выходзіць штоквартальна.

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Цюбінгене, а офіс — у Берліне. Прэзідэнтам таварыства па стане на 2023 год з’яўляецца .

Крыніцы

Катэгорыя:Матэматычная супольнасць