Дэніел Джошуа Дракер (, нар. ) — канадскі эндакрынолаг. Член Каралеўскага таварыства (2015), прафесар медыцыны ў пры бальніцы . Вядомы сваімі даследаваннямі кішачных гармонаў і іх выкарыстання ў лячэнні дыябету і іншых метабалічных захворванняў.«Colon Cancer Risk for New Generation of Weight-loss Drugs». HPC Live, 10 March 2015, Amy Jacob Афіцэр Ордэна Канады (2015).«Four Nova Scotians among Order of Canada honourees». The Chronicle-Herald, 1 July 2015.

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Манрэалі, затым паступіў у Атаўскі ўніверсітэт.«This Toronto doctor is a superstar in the world of diabetes research — and he says it all started as a fluke». Toronto Star, By Joseph Hall, 7 February 2020 Пасля заканчэння ўніверсітэта пераехаў у Таронта, дзе вывучаў медыцыну ва Універсітэце Таронта, які скончыў у 1980 годзе.

Скончыў аспірантуру (медыцына і эндакрыналогія) у (1980—1981) і Універсітэце Таронта (1980—1984).

З 1984 года Дракер працаваў навуковым супрацоўнікам у і , дзе вывучаў малекулярную эндакрыналогію.

У 1987 годзе вярнуўся ў Таронта, заняў пасаду дацэнта медыцыны ва Універсітэце Таронта і працаваў штатным лекарам.

Навуковая дзейнасць У пачатку сваёй кар’еры Дракер вывучаў уплыў гармонаў у кішэчніку на ўзнікненне і развіццё . У 1996 годзе вызначыў уплыў GLP-2 на праліферацыю тонкага кішэчніка ў пацукоў. Яго даследаванні прывялі да распрацоўкі двух тыпаў лекаў для лячэння хваробы.

У 2006 годзе Дракер далучыўся да Даследчага інстытута Сэмюэля Луненфельда ў бальніцы Маунт-Сінай. У 2008 годзе правёў даследаванні, накіраваныя на распрацоўку і тэсціраванне прэпаратаў працяглага дзеяння для кантролю інсуліну.«Study: Once-a-week diabetes drug works better than twice-daily injection». Scientific American News Blog, By Susannah F. Locke on 8 September 2008 Пазней ён вывучаў доўгатэрміновы ўплыў лекаў для пахудання на здароўе кішэчніка.«Researchers investigate possible colon cancer risk for new generation of weight-loss drugs».Science News, 3 March 2015

Будучы навуковым супрацоўнікам Універсітэта Таронта,«Order of Canada ceremony invests 48 new recipients, including NBA star Steve Nash». CBC News, 13 May 2016 Дракер таксама распрацаваў метады лячэння , захворванні, пры якім вадкасці дрэнна ўсмоктваюцца пасля рэзекцыі тонкай кішкі.«Toronto endocrinologist named 2018 Principal Award winner by Manning Foundation». The Globe and Mail, Allan Maki, Calgary, 2 October 201

Узнагароды Дракер атрымаў мноства нацыянальных і міжнародных узнагарод у знак прызнання яго навуковых дасягненняў, якія раскрываюць механізмы дзеяння і тэрапеўтычны патэнцыял энтэраэндакрыных гармонаў: 2008 — Prix Galien Canada за выдатныя акадэмічныя даследаванні 2007 — Прэмія Дональда Ф. Штайнера ад Чыкагскага ўніверсітэта за выдатныя даследаванні дыябету 2009 — Прэмія клінічнага даследчыка ад 2012 — Прэмія Клода Бернара ад 2014 — Міжнародная прэмія Уна і лекцыя ад Кембрыджскага ўніверсітэта 2014 — ад за навуковыя дасягненні 2014 — Міжнародная прэмія Фонду Манпей Судзукі ў галіне дыябету 2019 — Міжнародная прэмія Гаральда Хэма за біямедыцынскія даследаванні ў галіне дыябету 2021 — Міжнародная прэмія ГайрднераCanada Gairdner International Award 2021 2023 — Прэмія Вольфа па медыцынеWolf Prize in Medicine 2023

Выбраныя публікацыі