Грузіна-індыйскія адносіны — адносіны паміж Грузіяй і Індыяй. Грузія мае ўласнае пасольства ў Нью-Дэлі. Пасольства Індыі ў Ерэване адначасова акрэдытавана ў Грузіі.
Гісторыя Сувязі паміж народамі Грузіі і Індыі ўсталяваліся яшчэ ў старажытнасці. Гэта можна заўважыць у грузінскіх народных легендах, дзе прыкметны ўплыў Панчатантры. Захаваліся звесткі пра падарожжа ў сярэдневякоўе грузінскіх місіянераў, падарожнікаў і гандляроў у Індыю. Некаторыя грузіны нават служылі пры двары Вялікіх Маголаў. Удайпуры Бегум, адна з жонак імператара Маголаў Аўрангзеба, мела грузінскія караніGlobal, IndraStra. THE PAPER | India-Georgia Relationship: A Window of Opportunity (англ.) // IndraStra : journal. — ISSN 2381-3652..
У 1955 годзе, падчас рабочай паездкі ў СССР, Джавахарлал Неру, першы прэм’ер-міністр Індыі, наведаў Тбілісі і сустрэўся з грузінскім індолагам Акай Марчыладзэ. У 1976 годзе горад наведала Індзіра ГандзіSahai, Shrinath. The Delhi Declaration, Cardinal of Indo-Soviet Relations: A Bibliographical Study (англ.). — Mittal Publications, 1990. — P. 321. — ISBN 9788170992264.. У чэрвені 1978 года Грузінскую ССР наведаў міністр замежных спраў Атал Біхары Ваджпаі.
26 снежня 1991 года Індыя афіцыйна прызнала Грузію. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 28 верасня 1992 года. У маі 2000 года міністр замежных спраў Грузіі Іраклій Менагарышвілі наведаў індыйскую сталіцу Нью-Дэлі. Гэта быў першы дыпламатычны візіт у гісторыі адносін дзвюх краін пасля 1991 года.
Сучаснасць
Гандаль Тавараабарот паміж Грузіяй і Індыяй у 2015 склаў 107,04 млн. долараў ЗША, нязначна знізіўшыся з 105,02 млн дол. ЗША ў папярэднім перыядзе. Індыя экспартавала ў Грузію тавараў на суму 82,57 млн і імпартавала 24,47 млн. Асноўнымі таварамі, якія экспартуюцца Індыяй у Грузію, з’яўляюцца збожжавыя, ядзерныя рэактары, катлы, машыны і механічныя прыборы, фармацэўтычныя прэпараты, электрычныя машыны і абсталяванне, алюмініевыя вырабы. Асноўнымі таварамі, імпартаванымі Індыяй з Грузіі, з’яўляюцца ўгнаенні, алюмініевыя вырабы, медзь і медныя вырабы.
Культурныя сувязі У Грузіі папулярны індыйскія фільмы і кухня. У Тбілісі ёсць некалькі індыйскіх рэстаранаў.
30 чэрвеня 2014 года ў Тбілісі, пры падтрымцы Фонду Гандзі, адкрыты Інстытут шматпрофільнай дыпламатыі, з мэтай прасоўвання ідэй Гандзі ў Грузіі.
Па стане на ліпень 2016 года ў Грузіі пражывала каля 2000 індыйскіх грамадзян, амаль палова з якіх з’яўляліся студэнтамі Тбіліскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Каля 200 чалавек — супрацоўнікі індыйскіх кампаній, якія займаліся развіццём інфраструктурнага сектара, бізнесам і сельскай гаспадаркай.
Адукацыя Грамадзяне Грузіі маюць права на атрыманне стыпендый у рамках праграмы Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Індыйскі савет па культурных сувязях (ICCR) прадастаўляе стыпендыі для грузінаў для навучання студэнтаў і аспірантаў ва ўніверсітэтах Індыі.
Гуманітарная дапамога У снежні 1994 года Індыя накіравала гуманітарную дапамогу ў Абхазію.
Заўвагі
Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Грузіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Індыі