Анастасія Васільеўна Сушчык (нар. , Столін, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Пачынала займацца баскетболам у Століне. Першы трэнер — Галіна Мікалаеўна Мышапуд. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
Першым прафесійным клубам сталі «Цмокі», куды трапіла ў 2016 годзе адразу ж па сканчэнню навучання ў РДВАР. У 2019 годзе адправілася ў літоўскі «Шаўляй». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з расійскай «Волагда-Чэвакатай»В «Чевакату» пришла миниатюрная защитница Анастасия Сущик, дзе правяла адзін сезон. У жніўні 2023 года перайшла ў маскоўскую «Руну»Анастасия Сущик будет выступать за московскую «Руну»!. У снежні 2024 года вярнулася ў «Волагду-Чэвакату»Анастасия Сущик вернулась в вологодскую «Чевакату». Прызнана лепшай баскетбалісткай Расійскай Суперлігі-2024/25Игрок вологодской «Чевакаты» Анастасия Сущик признана MVP СуперлигиАнастасия Сущик – MVP плей-офф и лучшая по двум показателям!. У ліпені 2025 года перайшла ў клуб «Ніка-Лузалес» (Сыктыўкар)Экс-игрок вологодской «Чевакаты» Анастасия Сущик продолжит карьеру в Премьер-лиге. У жніўні 2026 года зноў вярнулася ў «Волагду-Чэвакату»Анастасия Сущик возвращается в вологодскую «Чевакату».
Выступала за зборную U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017). У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы (U-18)-2015 у Мінску, у складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у МінскуЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3.
Кар’ера 2013—2016 — РДВАР (Мінск) 2016—2019 — Цмокі-Мінск 2019—2020 — Шаўляй (Літва) 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск) 2021—2022 — Алімпія (Гродна) 2022—2023 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія) 2023—2024 — Руна (Масква, Расія)ИГРОКИ НАЦКОМАНДЫ – ЧЕМПИОНЫ ЖЕНСКОЙ СУПЕРЛИГИ РОССИИ 2024—2025 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія) 2025—2026 — Ніка-Лузалес (Сыктыўкар, Расія) з 2026 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019. Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (2): 2023/2024, 2024/2025. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2021/2022. Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2022/2023. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2016, 2017, 2018. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.
Спасылкі
Профіль на сайце РФБ АНАСТАСИЯ СУЩИК: «МЫСЛЬ О ТОМ, ЧТО НАША СБОРНАЯ МОЖЕТ ПОЕХАТЬ НА ОЛИМПИАДУ, СТАЛА БОЛЬШИМ ТОЛЧКОМ»
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «БДУ-Цмокі» Мінск