Лукаш Грынькавіч Валовіч (? — да 24 лістапада 1552) — вялікалітоўскі шляхціч. Ключнік гарадзенскі (1524—1541).

Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі.

У 1514 годзе згадваецца як гаспадарскі дваранін.

Быў жанаты з Аленай з Міцутаў, якая перад гэтым была замужам за Юрыем Катовічам. Меў з ёй адзінага сына Андрэя (?—1559), гаспадарскага двараніна і мернічага. Андрэй памёр бяздзетным, на ім лінія нашчадкаў Лукаша Грынькавіча скончылася.

Крыніцы

Літаратура

Лукаш Грынькавіч Катэгорыя:Дваране гаспадарскія