Банджа́рская мова (, بهاس بنجر) — мова банджараў, адна з малайска-палінезійскіх моў аўстранезійскай моўнай сям'і. Колькасць носьбітаў — 5,9 млн. Распаўсюджана ў Паўднёвым Калімантане, а ў якасці лінгва-франка амаль па ўсім інданезійскім Калімантане.

Вельмі блізкая да малайскай мовы, і паводле розных класіфікацый уключаецца або ва ўласна малайскую падгрупу (Local Malay), або ў вышэйстаячую малайска-чамскую галіну (малаічную, Malayic) заходнезондскай зоны.

У якасці пісьменасці выкарыстоўваецца мадыфікаваны арабскі алфавіт джаві і лацініца.

Фаналагічныя звесткі Вакалізм прадстаўлены пяццю галоснымі /a, i, u, e, o/ (у некаторых дыялектах — толькі трыма).

Звесткі пра дыялекты Вылучаюць два асноўныя дыялекты — верхні рачны (Banjar Hulu) і ніжні рачны (Banjar Kuala).

Спасылкі

Катэгорыя:Заходнезондскія мовы Катэгорыя:Мовы інданезійскага Калімантана