Сіндро́м Ма́рціна І́дэна ці сіндро́м дасягне́ння мэ́ты — паталагічны стан чалавека, які ўзнікае і развіваецца ў выніку дасягнення запаветнае мары. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнага рамана Джэка Лондана, дзе галоўны герой, прайшоўшы доўгі і цяжкі шлях да сваёй мары, упадае ў дэпрэсію і канчае жыццё самагубствам.

Сіндром выяўляецца ў выніку завышаных чаканняў, а таксама знясілення нервовае сістэмы, што і прыводзіць да смерці.

Гісторыя

Гэтае захворванне атрымала сваю назву ў гонар галоўнага персанажа рамана Джэка Лондана. Марцін Ідэн прайшоў цярністы шлях ад анікому непатрэбнага марака, да ўсімі вядомага і багатага пісьменніка. Ён дамагаўся сваёй мэты не адзін год, а калі дасягнуў яе, запаў у глыбокую дэпрэсію. Марцін расчараваўся ў жыцці, паколькі стаўшы старэйшым і разумнейшым, наблізіўшыся да сваёй запаветнай мары, ён страціў веру ў людзей, веру ў дабро і справядлівасць, тым самым увесь навакольны свет страціў для яго фарбы. Усё гэта выклікала дэпрэсію, а як вынік прывяло да суіцыду.

Вядома, што персанаж Марціна Ідэна з'яўляецца аўтабіяграфічным, бо шматлікія падзеі ў яго жыцці апісваюць шлях самога Джэка Лондана.

Прычыны фарміравання сіндрому Узнікненне хваробы звязана ў збоі працы псіхікі і нервовае сістэмы чалавека. Сімптомы сіндрому развіваюцца пад уплывам наступных прычын:

Доўгая напруга, якая ўзнікае з-за знясільваючае працы. Нервовая сістэма высільваецца, таму пасля доўгачаканага ажыццяўлення мары развіваецца абыякавасць да таго, што адбываецца. Адсутнасць далейшых планаў. Калі засяроджвацца толькі на адной падзеі, то пасля яе чалавек губляецца, бо не бачыць сэнсу ў далейшым існаванні. Занадта высокія чаканні, а таксама маральныя прынцыпы і ідэалы. Узвядзенне мэты ў абсалют непазбежна прыводзіць да расчаравання, што падрывае нармальную працу псіхікі. Асаблівасці вышэйшае нервовай дзейнасці. Развіццё падобных паталагічных станаў многія лекары звязваюць з характарам чалавека. меланхалічныя альбо, наадварот, халерычныя асобы схільныя цяжэй пераносіць узрушэнні. Досыць доўгі шлях да дасягнення пастаўленага выніку і шматлікія разумовыя і фізічныя нагрузкі. Псіхіка і нервовая сістэма не вытрымліваюць такога працяглага і знясільвальнага ціску, што прыводзіць да глыбокае дэпрэсіі і суіцыдальнай ідэацыі.

Дыягнаставаць апісаны сіндром і выхад з яго можа толькі дасведчаны псіхолаг-практык. Гэты дэпрэсіўны стан развіваецца вельмі дынамічнаКрыза мэты: асаблівасці сіндрому Марціна Ідэна — Psycholog-school.ru © 2010—2023.

Гл. таксама Сіндром Джэк Лондан

Катэгорыя:Псіхалогія Катэгорыя:Нервовая сістэма