Базі́ліка Святы́х Пятра́ і Па́ўла () — гістарычны касцёл у барочным кляштары паўлінаў у Лясной Падляскай (Люблінскае ваяводства) kościół parafialny pw. Narodzenia Najświętszej Marii Panny i św.św. Apostołów Piotra i Pawła, Zabytek.pl, санктуарый Маці Божай Ляснянскай. З 1984 года носіць тытул малой базілікіLeśna Podlaska: sanktuarium dziedzictwo.ekai.pl.

Гэта адзін з найважнейшых цэнтраў марыйнага культу на Падляшшы, які называецца «Падляска Чэнстахова».

Гісторыя У 1686 годзе ў Лясной Падляскай быў пабудаваны драўляны касцёл. Заснавальнікам быў тагачасны ўладальнік вёскі Павел Міхалоўскі. У алтары касцёлу была змешчана каменная выява Маці Божай з Дзіцяткам, якую ў 1700 г. біскуп Францішак Пражмоўскі прызнаў цудадзейнай.

У 1718 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма. У 1722 годзе было вырашана павялічыць касцёл, што будаваўся, з-за вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыязджалі ў Лясную Падляску. Таксама было прызнана, што парафія не зможа фінансава даць рады запланаваным выдаткам. Таму ў 1727 годзе былі прыцягнуты манахі-паўліны, якія неўзабаве пачалі будаваць кляштар, а потым і новы вялікі касцёл.

Існуючы касцёл быў пабудаваны ў 1731—1752 гадах у стылі барока. Праект выкананы варшаўскім архітэктарам Вінцэнтам Рачэці.

У Расійскай Імперыі кляштар быў скасаваны ў 1864 годзе. Касцёл у Лясной Падляскай стаў парафіяльным, а ў 1875 годзе — праваслаўным храмам. У пачатку 1880-х гадоў інтэр’ер царквы быў перабудаваны, а дах увянчаны пяццю купаламі. У 1885—1915 гадах пры былой царкве дзейнічаў праваслаўны жаночы манастыр.

Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Манахі-паўліны вярнуліся ў кляштар у 1919 годзе. Рамонт, які пачаўся неўзабаве, часткова вярнуў храму яго першапачатковы выгляд. У 1923—1925 гадах з касцёла былі знесены купалы, а ў 1927 годзе перабудаваны фасад (паводле праекта архітэктара Адольфа Шышко). У 1927 годзе ў храм вярнуўся цудатворны вобраз Маці Божай, што быў перавезены ў Ломжу ў сярэдзіне XIX ст.

Галерэя

Спасылкі

Лясная Падляская Катэгорыя:Касцёлы Польшчы Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў стылі барока Катэгорыя:Малыя базілікі Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 1752 годзе Катэгорыя:Паўліны