Карфаге́нская Іспа́нія (), або Карфаге́ніка () — рымская правінцыя на Пірэнейскім паўвостраве.

Карфагеніка была ўтворана Дыяклетыянам у 283—289 гады ў рамках адміністрацыйнай рэформы. Дыяклетыян падзяліў Тараконскую Іспанію, якая ўзнікла на месцы правінцыі Блізкая Іспанія і Галісіі, на тры правінцыі: новая Тараконіка са сталіцай Таракон, якая ахоплівала толькі паўночна-ўсходнюю частку Тараконскай Іспаніі, Галецыя (сучасная Галісія і заходняя Астурыя, магчыма таксама ўсходняя Астурыя і Кантабрыя), Карфагеніка са сталіцай у Новым Карфагене (Картахена).

Карфагеніка ахоплівала поўдзень былой Блізкай Іспаніі і Балеарскія астравы. Паўночная граніца праходзіла на поўнач ад гарадоў Сегабрыга, Сегонтыя (Сігуэнса), Уксама (Осма), Клунія (Карунія-дэль-Кандэ) і Палантыя (Паленсія). Граніцу з Галецыяй утварала рака Эсла. Адміністрацыйны падзел заставаўся нязменным да канца рымскага панавання ў V стагоддзі, толькі ў канцы IV стагоддзя Балеары сталі асобнай правінцыяй.

Літаратура Patrick Le Roux: L’armée romaine et l’organisation des provinces ibériques d’Auguste à l’invasion de 409, Paris 1982, S. 364ff. Ángel Montenegro Duque / José María Blázquez Martínez: Historia de España, hrsg. Ramón Menéndez Pidal / José María Jover Zamora, Bd. 2: España romana, Madrid 1982, S. 260f.; Claudio Sánchez-Albornoz: Divisiones tribales y administrativas del solar del reino de Asturias en la época romana, in: ders., Orígenes de la nación española, Bd. 1, Oviedo 1972, S. 99f. (und Karte). Franz Braun: Die Entwicklung der spanischen Provinzialgrenzen in römischer Zeit, Berlin 1909, S. 126—128.

Катэгорыя:Правінцыі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі