Ясяноўка С. 96., часам Ясянёўка ()— вёска ў Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтр сельскай гміны Монькаўскага павета Падляскага ваяводства. Размешчана за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластока.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Ясяноўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабаве яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касцёл.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ясяноўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці (з 1842 года ў Гродзенскай губерні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ясяноўку занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясяноўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР С. 20.. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года Ясяноўку акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Ясяноўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Ясяноўку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1878 год — 1452 чал. S. 483.; 1897 год — 1565 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 1759 чал., з іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 евангеліст, 1306 іўдзеяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 яўрэяўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 14. XXI стагоддзе: 2015 год — 764 чал.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XVII ст.) Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія Сядзіба Валовічаў

Галерэя

Вядомыя асобы Вацлаў Пянткоўскі (1902—1991) — беларускі каталіцкі святар, арганізатар нелегальнай духоўнай семінарыі.

У Ясяноўцы пахаваны Міхал Валовіч, удзельнік вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі