Лін Гарысан (; нар. 22 лютага 1937) — канадскі лётчык і найміт.
Кар’еру лётчыка пачаў у канадскіх ВПС. Служыў у 403-й эскадрыллі. Затым працаваў камерцыйным пілотам, кінапрадзюсарам і рэжысёрам. Праславіўся як віртуозны пілот, калекцыянер рарытэтных самалётаў і пастаноўшчык авіяцыйных трукаў у шэрагу фільмаў. У складзе групы наймітаў ваяваў на баку паўстанцаў Біяфры ў грамадзянскай вайне ў Нігерыі. Па звестках часопіса Time, удзельнічаў у так званай футбольнай вайне 1969 годзе паміж Гандурасам і Сальвадорам, а таксама ў падрыхтоўцы разам з амерыканцамі няўдалага звяржэння лівійскага лідара Муамара Кадафі ў 1970 годзе. У 1990-я быў саветнікам дыктатара Гаіці Рауля Седраса.
Спасылкі 10 самых знаменитых наемников Журнал "Огонёк" №11 от 21.03.2011, стр. 26 Линн Гаррисон: военный пилот Биафры рассказывает о своих подвигах
Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Кінарэжысёры Канады Катэгорыя:Кінапрадзюсары Канады