Ганна Мікалаеўна Лапо (нар. , Магілёў, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР №5 г. Магілёў. Першыя трэнеры — Ю. А. Капцелёва і Е. Б. Бараноўскі. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.

Пачатак сезону 2019/2020 правяла за літоўскі «Шаўляй», а ў лістападзе перайшла ў валагодскую «Чэвакату»Баскетболистка из Белоруссии будет выступать за «Вологда-Чевакату». У 2021 годзе падпісала кантракт з гродненскай «Алімпіяй».

Выступала за зборныя U-16 (2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2014—2017). У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы (U-18)-2015 у Мінску.

Кар’ера 2013—2016 — РДВАР (Мінск) 2016—2019 — Цмокі-Мінск 2019 — Шаўляй (Літва) 2019—2020 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія) 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск) 2021—2025 — Алімпія (Гродна) з 2026 — Гарызонт (Мінск)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2021/2022, 2022/2023. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2023/2024, 2024/2025, 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2016, 2017, 2018. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Hanna LAPO

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе