Паўднёва-Мэнскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампусы якога месцяцца ў гарадах Горхем, Портленд і Льюістан у штаце Мэн, ЗША.
Заснаваны ў выглядзе двух асобных дзяржаўных устаноў адукацыі. Установы адукацыі, пазней вядомыя як Горхемскі дзяржаўны каледж і Мэнскі дзяржаўны ўніверсітэт у Портлендзе, былі аб’яднаны ў 1970 годзе, каб дапамагчы ўпарадкаваць сістэму дзяржаўных універсітэтаў у штаце, і ў канчатковым выніку пашырыліся шляхам дадання яшчэ і кампуса ў Льюістане ў 1988 годзе.
Кампус у Портлендзе з’яўляецца сядзібай для школы дзяржаўнай службы, даследчага інстытута біялагічных навук, інстытута бесперапыннага навучання і бібліятэкі, а таксама школы бізнесу. Кампус у Горхеме, больш арыентаваны на пражыванне студэнтаў, з’яўляецца сядзібай для школы адукацыі і чалавечага развіцця і школы музыкі.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэн
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэна