Фітчбергскі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фітчберг у штаце Масачусетс, ЗША.

Вучэльня была заснавана як Фітчбергская дзяржаўная нармальная школа ў 1894 годзе Генеральным судом штата Масачусетс. Першапачаткова жаночая сярэдняя школа, вучэльня не мела права даваць ступені бакалаўра да 1930 года. У 1935 годзе былі створаны першыя праграмы аспірантуры. У 1960 годзе школа змяніла назву на Фітчбергскі дзяржаўны каледж і дадала адукацыйныя праграмы па-за сферай адукацыі. У ліпені 2010 года Палата прадстаўнікоў і Сенат штата Масачусэтс прагаласавалі за перайменаванне Фітчбергскага дзяржаўнага каледжа ва ўніверсітэт.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Масачусетс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса