Алена Баляславаўна Іваноўская, па нараджэнні Заяц (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка, пазней трэнер. Майстар спорту СССР. Выступала за зборную Беларусі (1995—1999).
Біяграфія Выступала за мінскі «Гарызонт» (1984—1992). Пасля выступала за клубы Польшчы, у тым ліку за «Шлёнзу» (Уроцлаў, 1993—1995), МТК (Паб’яніцы, 1995/96), «Глінік» (Гарліцы, 1996/97, 1998/99), а таксама за «Касовію» (Кошыцы, Славакія, 1997/98). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР-1988/89История успеха баскетболисток минского "Горизонта". Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату Еўропы-1984 у складзе зборнай СССР (U-18). Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы-1995/96.
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стала трэнерам РДВАР, пазней жаночай зборнай U-16 і U-18.
Літаратура Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 39-40, 78, 94. — 127 с.
Спасылкі Елена Ивановская: «Ощущение, что за четыре матча, которые белоруски на старте Евробаскета выигрывали с разницей в 10-20 очков, мы „выбросили“ все, с чем приехали»
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры РДВАР (жаночы баскетбольны клуб) Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Шлёнск» Уроцлаў Катэгорыя:Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск»