Ванэ́са Вале́р’еўна Каладзі́нская () — беларуская спартсменка (вольная барацьба), двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Біяграфія У дзяцінстве займалася гімнастыкай. Кандыдат у майстры спорту Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Бацькі — трэнеры па гімнастыцы.

У чвэрцьфінале алімпійскага турніру прайграла канадскай спартсменцы Кэрал Хвін і завяршыла выступленне. На чэмпіянаце свету 2012 года ў фінале перамагла японку Эры Тасаку.

У верасні 2013 года нарадзіла дзіця. Праз паўтары гады пасля вяртання ў спорт у Каладзінскай дыягнаставалі гарманальнае захворванне. У сувязі з гэтым Ванэсе давялося прапусціць летнія Алімпійскія гульні 2016 года .

На чэмпіянаце Еўропы 2017 года ў фінале перамагла расіянку Наталлю Малышаву, а на чэмпіянаце свету ў фінальным раўндзе перамагла японку Маю Мукаіду. Па выніках года была прызнана найлепшай спартсменкай года ў жаночай барацьбе па версіі UWW.

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Каспійску саступіла ў фінале расіянцы Стальвіры Оршуш і заваявала сярэбраны медаль.

У лютым 2020 года на чэмпіянаце кантыненту ў італьянскай сталіцы, у вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса ў схватцы за чэмпіёнскі тытул перамагла спартсменку з Нідэрландаў Есіку Бласку і заваявала залаты медаль еўрапейскага першынства. У сакавіку 2021 года стала вядома, што Каладзінская прадставіць Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года . У Токіа Ванэса заваявала бронзавы медаль, здабыўшы перамогу ў паядынку за 3-е месца супраць амерыканкі Джакары Вінчэстэр.

Узнагароды

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (19 снежня 2023) «за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту і актыўную дзейнасць па іх папулярызацыі, за развіццё фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы». Медаль «За працоўныя заслугі» (2026).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Барцы паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёнкі свету па жаночай барацьбе Катэгорыя:Чэмпіёнкі Еўропы па жаночай барацьбе Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Спартсменкі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»